WhatsApp дадаў магчымасць перапіскі з некалькіх прылад
Месенджар дадаў новую функцыю: цяпер карыстальнік можа мець адзін рахунак на некалькіх тэлефонах адначасова.
Раней WhatsApp дадала магчымасць заходзіць у праграму з некалькіх прылад. Да акаўнта можна прывязаць да чатырох тэлефонаў. «Кожны звязаны тэлефон падключаецца да WhatsApp асобна, таму вашыя асабістыя паведамленні, файлы і званкі застаюцца пад абаронай скразнога шыфравання. Калі вашая асноўная прылада будзе неактыўнай на працягу доўгага часу, на ўсіх дадатковых прыладах будзе выкананы аўтаматычны выхад з акаўнта», — заявілі распрацоўшчыкі.
Таксама месенджар укараніў альтэрнатыўны спосаб прывязкі дадатковых прылад. Замест QR-кода неабходна ўвесці нумар тэлефона ў вэб-версіі WhatsApp і прывязаць прыладу з дапамогай аднаразовага кода, які прыйдзе ў паведамленні. Кампанія заявіла, што абнаўленні будуць даступныя карыстальнікам найбліжэйшымі тыднямі.
Читать на dev.by