Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

WhatsApp запусціў рэжым супер-абароны акаўнтаў ад кібератак

Месэнджар прэзентаваў новы рэжым узмоцненай абароны акаўнта Strict Account Settings. Ён прызначаны для карыстальнікаў з павышанымі рызыкамі: журналістаў, актывістаў і публічных асобаў.

Пакінуць каментарый

Новы рэжым паступова становіцца даступным карыстальнікам і актывуецца праз налады аплікацыі. Пасля ўключэння WhatsApp аўтаматычна блакуе медыяфайлы і ўкладанні ад невядомых адпраўнікоў, адключае прадпрагляд спасылак і прыглушае званкі з незнаёмых нумароў.

Акрамя таго, рэжым уключае двухэтапную праверку па змаўчанні, апавяшчэнні аб змене кодаў бяспекі ў чатах, а таксама ўзмацняе налады прыватнасці: статус «быў(ла) у сеціве», фота профілю і апісанне становяцца бачнымі толькі кантактам, а дадаваць карыстальніка ў групы могуць толькі загадзя дазволеныя людзі. Пераключыць гэты рэжым можна толькі з асноўнай прылады, а не праз вэб-версію ці дэсктопныя кліенты.

У WhatsApp паведамляюць, што, нягледзячы на скразное шыфраванне ўсіх чатаў, «невялікай частцы карыстальнікаў могуць спатрэбіцца экстрэмальныя меры абароны ад рэдкіх, але высокатэхналагічных атак». Новы рэжым, па сутнасці, абмяжоўвае функцыянальнасць аплікацыі ў абмен на зніжэнне ўразлівасцяў.

Meta стала трэцяй буйной тэхналагічнай кампаніяй, якая прапанавала падобны падыход. У 2022 годзе Apple запусціла Lockdown Mode для iPhone і macOS, а ў 2025-м Google дадала Advanced Protection Mode у Android. Абодва рашэнні таксама абмяжоўваюць функцыянал сэрвісаў дзеля ўзмоцненай абароны.

Эксперт па лічбавай бяспецы Джон Скот-Рэйлтан з The Citizen Lab назваў запуск новага рэжыму WhatsApp «вельмі важным крокам», адзначыўшы, што ён можа істотна павысіць бяспеку дысідэнтаў і актывістаў і падштурхнуць іншыя кампаніі да аналагічных мераў.

Распрацоўшчык стварыў мову праграмавання з дапамогай Claude Code
Распрацоўшчык стварыў мову праграмавання з дапамогай Claude Code
Па тэме
Распрацоўшчык стварыў мову праграмавання з дапамогай Claude Code
Microsoft будзе перадаваць дадзеныя аб вашым месцазнаходжанні працадаўцу праз Teams
Microsoft будзе перадаваць дадзеныя аб вашым месцазнаходжанні працадаўцу праз Teams
Па тэме
Microsoft будзе перадаваць дадзеныя аб вашым месцазнаходжанні працадаўцу праз Teams
Claude ператварыўся ў працоўны інтэрфейс з убудаванымі Canva Slack і Figma
Claude ператварыўся ў працоўны інтэрфейс з убудаванымі Canva, Slack і Figma
Па тэме
Claude ператварыўся ў працоўны інтэрфейс з убудаванымі Canva, Slack і Figma

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.