«Правільна нас называць брытанскім або літоўскім аднарогам». У Flo вызначыліся з «нацыянальнасцю»

Журналісты чэшскага тэлеканала спыталіся ў Flo, так да якой краіны кампанія сябе адносіць. Вось што адказалі ў аднарогу.

9 каментарыяў

Пакуль беларусы ўшаноўвалі поспех Flo як «нашага, беларускага стартапа» (ён быў заснаваны братамі Змітром і Юрыем Гурскімі ў Мінску ў 2015 годзе), літоўскія медыя таксама радаваліся — і называлі кампанію сваім, «літоўскім аднарогам» (у Вільні ў кампаніі найбуйнейшы офіс). 

— Афіцыйная штаб-кватэра Flo Health знаходзіцца ў Лондане, аднак Вільня з’яўляецца нашым найбуйнейшым хабам, у якім працуе больш за 230 супрацоўнікаў з 500 агулам, — гаворыцца ў лісце ад прэс-службы.

Літоўскі офіс Flo адкрыўся ў 2020 годзе, каб прыцягнуць мясцовыя таленты і працягнуць падтрымліваць нашую місію па стварэнні лепшага свету для жаночага здароўя. Улічваючы маштаб нашай прысутнасці як у Лондане, так і ў Літве, фактычна правільна называць Flo як брытанскім, так і літоўскім аднарогам.

Акрамя таго, Flo анансавала адкрыццё «трэцяй штаб-кватэры ў Лондане».

Нагадаем, што нядаўна Flo Health прыцягнула $200 млн у раўндзе серыі C ад глабальнага фонду прамых інвестыцый General Atlantic. Ацэнка кампаніі пасля раўнда перавысіла $1 млрд, што, на думку самой Flo, робіць яе першай «чыста лічбавай» фемтэх-праграмай, якая стала аднарогам.

Офіс у Вільні Flo адкрыла пры канцы 2020 года. А вясной 2022 імкліва рэлакавала туды мінскіх супрацоўнікаў. Flo заявіла, што «закрыла аперацыі» ў Расіі і Беларусі і больш не мае там карпаратыўнай прысутнасці». Акрамя таго, кампанія гарантавала, што ўсе яе ўнутраныя інструменты і сістэмы недаступныя з гэтых дзвюх краін. 

Увосень таго ж года яна запусціла працэдуру ліквідацыі юрыдычнай асобы ў Беларусі (да гэтага там змяніўся ўласнік: з амерыканскай кампаніі «Фло Хэлс, Інк», якая валодала 100% беларускай юрыдычнай асобы ад жніўня 2018 года, на фізасобу).

Падрабязней пачытаць, які шлях прайшоў беларускі «амаль аднарог», каб стаць сапраўдным аднарогам — і, на жаль, ужо «брытанскім або літоўскім», можна тут.

У Flo ўжо 70 млн актыўных карыстальнікаў на месяц. Гурскі пахваліўся поспехамі
Па тэме
У Flo ўжо 70 млн актыўных карыстальнікаў на месяц. Гурскі пахваліўся поспехамі
Зміцер Гурскі даў інтэрв’ю Techcrunch. Выбралі цікавае
Па тэме
Зміцер Гурскі даў інтэрв’ю Techcrunch. Выбралі цікавае

Читать на dev.by