Windows 11 навучылася размаўляць: цяпер Copilot выконвае галасавыя каманды

Кампанія рыхтуе радыкальнае абнаўленне АС — карыстальнікі змогуць размаўляць са сваімі ПК, а штучны інтэлект Copilot будзе выконваць каманды замест іх. Новыя функцыі ўкараняюцца ў Windows 11 і стануць даступнымі ўсім карыстальнікам.

Пакінуць каментарый

Па словах Юсуфа Мехдзі, выканаўчага віцэ-прэзідэнта Microsoft, мэта кампаніі — «перапісаць аперацыйную сістэму вакол штучнага інтэлекту» і ператварыць кожны камп’ютар пад кіраваннем Windows 11 у паўнавартасны AI PC. Ключавымі элементамі новай канцэпцыі становяцца галасавое кіраванне, візуальнае ўспрыманне экрана і магчымасць выконваць дзеянні на лакальнай прыладзе без удзелу карыстальніка.

Галоўнае новаўвядзенне — функцыя галасавога абуджэння па камандзе «Hey, Copilot!». Цяпер голас афіцыйна становіцца трэцім спосабам узаемадзеяння з камп’ютарам пасля клавіятуры і мышы. Copilot зможа ўспрымаць мову, разумець кантэкст таго, што адбываецца на экране, і самастойна выконваць задачы: ад рэдагавання дакументаў да навігацыі па аплікацыях.

Новая функцыя Copilot Vision дазволіць ШІ бачыць усё, што адлюстроўваецца на экране. Карыстальнік можа запытаць дапамогу ў асваенні праграмы, вырашыць тэхнічную праблему ці нават атрымаць падказкі падчас гульні. Microsoft падкрэслівае, што Copilot Vision працуе толькі пасля згоды карыстальніка і не захоўвае выявы экрана пасля завяршэння сесіі.

Copilot Actions — функцыя, якая дазваляе ШІ дзейнічаць самастойна: рэдагаваць фатаграфіі, сартаваць файлы, вымаць даныя з PDF-дакументаў або выконваць рутынныя аперацыі ў аплікацыях. Пакуль магчымасці тэстуюцца ў праграме Copilot Labs і даступныя абмежаванаму ліку карыстальнікаў.

Па словах кіраўніка напрамку Windows Experiences Навджота Вірка, на старце «агент можа памыляцца ў складаных задачах», таму Microsoft уводзіць абмежаванні і вядзе навучанне мадэлі на аснове зваротнай сувязі.

Запуск кампаніі супадае з заканчэннем падтрымкі Windows 10 і 40-гадовым юбілеем аперацыйнай сістэмы. Microsoft суправаджае абнаўленне рэкламным слоганам «Пазнаёмцеся з камп’ютарам, з якім можна размаўляць». Кампанія спадзяецца, што новая хваля «разумных ПК» пераканае карыстальнікаў абнавіцца да Windows 11 і выкарыстоўваць ШІ як частку паўсядзённай працы.

Anthropic запусціла Claude Skills — сістэму тэчак-«навыкаў» для працоўных задач
Па тэме
Anthropic запусціла Claude Skills — сістэму тэчак-«навыкаў» для працоўных задач
«Інтэрнэт мёртвы»: сузаснавальнік Reddit заявіў, што ШІ запоўніў сеціва
Па тэме
«Інтэрнэт мёртвы»: сузаснавальнік Reddit заявіў, што ШІ запоўніў сеціва
Amazon запусціла платформу для карпаратыўных ШІ-агентаў
Па тэме
Amazon запусціла платформу для карпаратыўных ШІ-агентаў

Читать на dev.by