Windows может остаться без кнопки "Пуск" — Microsoft придумала замену

Гендырэктар кампаніі Сацья Надэла заявіў, што Copilot можа заняць месца кнопкі «Пуск» у наступнай версіі аперацыйнай сістэмы.

1 каментарый

«Copilot падобны да кнопкм „Пуск“. Ён становіцца арганізатарам усяго вашага ўзаемадзеяння з праграмай. Так, напрыклад, я проста заходжу ў сістэму і выказваю свой намер, і альбо трапляю ў патрэбную праграму, альбо праграма апрацоўваецца Copilot, што дапамагае мне вучыцца, запытваць і ствараць — і, я думаю, цалкам змяняе звычкі карыстальнікаў», — заявіў Надэла падчас відэачата з выканаўчым дырэктарам Qualcomm Крышціяну Амонам.

На думку кіраўніка Microsoft, замест кнопкі «Пуск» будзе знаходзіцца піктаграма, якая выклікае сэрвіс Copilot — новы галасавы памочнік, які замяніў непапулярную Cortana ў адным з нядаўніх абнаўленняў Windows. Надэла дадаў, што змены стануць часткай адной з будучых версій Windows, аднак не ўдакладніў, ці вядзецца гаворка пра наступны апдэйт Windows 11, новую Windows 12 або іншыя АС.

Спікеры абмяркоўвалі магчымасці новага працэсара Qualcomm Snapdragon X Elite. Microsoft плануе выкарыстаць магчымасці новага чыпа ў Windows і стымуляваць стварэнне софту з ужываннем сучасных нейронавых працэсараў (NPU).

Кампанія зрабіла стаўку на выкарыстанне АІ. Цэнтральным элементам стратэгіі стаў Copilot, які працуе як у самой Windows, так і ў праграмах. Надэла выказаў здагадку, што пры выкарыстанні Copilot карыстальнікі не будуць прасіць АІ адкрыць канкрэтную, а захочуць «адрэдагаваць фатаграфію» або «стварыць табліцу». Такім чынам, інструмент стане як спосабам запуску праграм, так і спосабам вырашэння карыстальніцкіх задач.

Microsoft занялася перастаноўкамі ў кіраўніцтве гейм-напрамку. Цяпер жанчын больш за мужчын
Па тэме
Microsoft занялася перастаноўкамі ў кіраўніцтве гейм-напрамку. Цяпер жанчын больш за мужчын
Гендырэктар Microsoft назваў сваю галоўную памылку як кіраўніка
Па тэме
Гендырэктар Microsoft назваў сваю галоўную памылку як кіраўніка
Microsoft экономит на расходах и увеличивает прибыль на 27%
По теме
Microsoft экономит на расходах и увеличивает прибыль на 27%

Читать на dev.by