WP: Twitter плануе запуск відэа з платным доступам
Новую функцыю Paywalled Video плануюць запусціць на працягу аднаго-двух тыдняў.
Новую функцыю Paywalled Video плануюць запусціць на працягу аднаго-двух тыдняў.
Новую функцыю Paywalled Video плануюць запусціць на працягу аднаго-двух тыдняў.
Паводле даных крыніцы The Washington Post, карыстальнікі змогуць вызначыць плату ў памеры $1, $2, $5 або $10. Да прагляду відэа будзе схаванае значком замка і надпісам, напрыклад: «прагляд за $1». Пасля аплаты аўтар атрымае грошы праз сэрвіс анлайн-плацяжоў, камісію кампаніі пакуль не вызначылі.
Калі карыстальнік не заплаціў за прагляд, ён можа паставіць толькі лайк або рэтвітнуць запіс. Распрацоўшчыкі ў перапісцы выказваюць асцярогі, што ўзнікнуць праблемы з аўтарскім правам. Застаецца невядомым, ці планавалі функцыю да куплі сацсеткі Маскам, ці ўжо пасля яго прыходу ў кампанію.
Раней 27 кастрычніка Маск закрыў угоды па куплі Twitter за $44 мільярды. Ён распусціў савет дырэктараў і «часова стаў адзіным кіраўніком». Таксама былі звольненыя пяць топ-менеджараў кампаніі, у тым ліку генеральны дырэктар Параг Агравал і фінансавы дырэктар Нэд Сігал. СМІ паведамлялі пра планы Маска ўвесці платную падпіску Twitter Blue за верыфікацыю карыстальнікаў, кошт вырасце да $8.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.