X зробіць доступ да чат-бота Grok бясплатным

Тэсціраванне бясплатнай версіі чат-бота пачалося ў Новай Зеландыі. Такім чынам распрацоўшчык спрабуе атрымаць карыстальніцкую базу канкурэнтаў на АІ-рынку.

Пакінуць каментарый

Цяпер сацыяльная сетка дае доступ да свайго чат-бота Grok, распрацаванага кампаніяй xAI, толькі платным падпісчыкам. У апошнія дні некалькі даследчыкаў і карыстальнікаў паведамілі пра з’яўленне бясплатнай версіі Grok у некаторых рэгіёнах.

Крыніца: TechCrunch.

TechCrunch пацвердзіла, што X пачала тэсціраванне бясплатнага доступу да Grok у Новай Зеландыі. Каб выкарыстоўваць Grok бясплатна, уліковы запіс карыстальніка мусіць быць старэйшым за сем дзён, і да яго мусціь быць прывязаны нумар тэлефона.

Пакуль што выкарыстанне бясплатнай версіі абмежаванае: 10 запытаў на працягу дзвюх гадзін для мадэлі Grok-2, 20 запытаў на працягу дзвюх гадзін для мадэлі Grok-2 mini і магчымасць прааналізаваць тры выявы на дзень.

xAI запусціла Grok-2 у жніўні, дадаўшы магчымасць генерацыі выяў з дапамогай мадэлі FLUX.1 ад Black Forest Labs. Пры канцы кастрычніка Grok-2 навучыўся аналізаваць выявы. Дагэтуль усе гэтыя функцыі былі даступныя толькі карыстальнікам з падпіскай Premium і Premium+.

Адкрываючы Grok для бясплатных карыстальнікаў, xAI, магчыма, імкнецца пашырыць карыстальніцкую базу і атрымаць больш зваротнай сувязі для сваіх прадуктаў. Гэта дазволіць Grok эфектыўней канкураваць з такімі мадэлямі, як ChatGPT, Claude і Gemini.

У кастрычніку The Wall Street Journal паведаміла, што xAI вядзе перамовы аб прыцягненні дадатковых інвестыцый у аб’ёме некалькіх мільярдаў долараў. Рынкавая ацэнка кампаніі на сённяшні дзень складае $40 мільярдаў.

Amazon планирует миллиардные инвестиции в конкурента OpenAI, но с одним условием
По теме
Amazon планирует миллиардные инвестиции в конкурента OpenAI, но с одним условием
АІ-функцыі Office інтэгравалі ў падпіскі Microsoft 365. Цэны растуць
Па тэме
АІ-функцыі Office інтэгравалі ў падпіскі Microsoft 365. Цэны растуць
Anthropic павышае цану на сваю АІ-мадэль: яна абыходзіцца даражэй, чым думалі
Па тэме
Anthropic павышае цану на сваю АІ-мадэль: яна абыходзіцца даражэй, чым думалі

Читать на dev.by