X запусціла аўдыя- і відэазванкі
Некаторыя карыстальнікі атрымалі апавяшчэнне аб новай опцыі ў раздзеле асабістых паведамленняў, але дагэтуль невядома, наколькі гэтая функцыя будзе даступнай.

У наладах праграмы з’явіўся новы пераключальнік «Уключыць аўдыя- і відэазванкі», у якім гаворыцца, што вы можаце «ўключыць гэтую функцыю, а затым выбраць, з кім вам зручна яе выкарыстоўваць». Затым можна здзейсніць званок, адкрыўшы асабісты чат з іншым карыстальнікам, выбраўшы значок тэлефона ў правым верхнім куце экрана і выбраўшы аўдыя- або відэавыклік.
Сацсетка дазваляе забараніць прыём званкоў у наладах або абмежаваць кола асоб, якія могуць гэта зрабіць: свае кантакты, тыя, на каго карыстальнік падпісаны, або хто атрымаў сінюю птушку. Змены доступу ў наладах у раздзеле «Канфідэнцыйнасць і бяспека».
Аднак у большасці карыстальнікаў дагэтуль няма доступу да новых функцый. Праверыць наяўнасць абнаўлення можна, усталяваўшы апошнюю версію праграмы.
Запуск аўдыя- і відэазванкоў пацвердзіў Ілан Маск, аднак бізнэсовец не расказаў, ці змогуць тэлефанаваць карыстальнікі без аплаты падпіскі. Адзін з карыстальнікаў паведаміў, што пры спробе зрабіць званок сацсетка папрасіла аплаціць тарыф Premium. Таксама ўладальнік сацсеткі заявіў, што гэтая функцыя будзе даступная на iOS, Android, Mac і ПК, прычым «нумар тэлефона не спатрэбіцца».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.