X запусціла пашукавік трэндаў Radar
Новы інструмент дазваляе адсочваць трэнды ў рэальным часе і аналізаваць абмеркаванні. Ён будзе даступны толькі падпісчыкам самага дорага тарыфу.
Раней вядомы пад назвай Insights, гэты інструмент быў даступны толькі верыфікаваным акаўнтам і каштаваў $1000 на месяц пры памесячнай аплаце, або $833,33 — пры гадавой. З яго дапамогай маркетолагі маглі аналізаваць ключавыя словы, візуалізаваць актыўнасць трэндаў і фільтраваць абмеркаванні.
Новы інструмент аналітыкі Radar будзе даступны падпісчыкам Premium+. Кошт падпіскі складае $16 на месяц, або $168 на год пры афармленні праз вэб-версію. Radar дазваляе адсочваць як аб’ём, так і хуткасць абмеркаванняў, што дапамагае карыстальнікам лепш разумець бягучыя тэндэнцыі на платформе і планаваць аптымальны час для публікацый.
Пакуль Radar працуе толькі ў папярэдняй версіі, найбліжэйшым часам доступ да яе атрымаюць толькі выбраныя падпісчыкі. Аналітыкі адзначаюць, што гэты крок стаў рэакцыяй X на рост канкурэнцыі з боку такіх новых платформаў мікраблогаў, як Bluesky і Threads, якія імкнуцца заняць нішу на рынку.
Читать на dev.by