Xbox зладзіць асобнае шоу з паказам гульняў Bethesda, Arkane ды іншых студый
Microsoft правядзе шоу пад назвай Xbox Developer_Direct 25 студзеня, на якім геймерам раскажуць пра працу над бягучымі праектамі.

Паводле даных Windows Central, шоу стане часткай ініцыятывы кампаніі па тым, каб часцей расказваць пра гульні, якія знаходзяцца ў распрацоўцы, акрамя традыцыйных E3 і The Game Awards. Падчас мерапрыемства маюць паказаць шутар Redfall, экшан-стратэгію Minecraft Legends, гоначную гульню Forza Motosport і кантэнт ZeniMax Online Studios, якая займаецца распрацоўкай The Elder Scrolls Online. Выданне ўдакладняе, што, хутчэй за ўсё, Developer_Direct не будзе паўнавартасным шоу, распрацоўшчыкі раскажуць пра ўжо анансаваныя тайтлы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.