Xiaomi падаражэла больш як у паўтара разу дзякуючы няўдачам Apple у Кітаі

Падзенне продажаў айфонаў у Кітаі стала драйверам росту рынкавай капіталізацыі Xiaomi. Паводле паведамлення Bloomberg, ад чэрвеня кітайскі вытворца Android-смартфонаў і іншай электронікі падаражэў прыкладна на $20 млрд — то-бок больш як на 60%.

2 каментарыя

Яшчэ гэтаму спрыяла папулярнасць найноўшага смартфона Xiaomi, а таксама яе дзейнасць па распрацоўцы электрамабіляў і ў іншых напрамках.

Выручка Apple на найбуйнейшым рынку смартфонаў Азіі зніжаецца нягледзячы на тое, што ён пачынае аднаўляцца пасля шматгадовага спаду. Гэта на руку не толькі Xiaomi, чые смартфоны 14 пакалення ад моманту рэлізу пры канцы кастрычніка былі заказаныя ўжо больш за мільён разоў. За некалькі месяцаў да гэтага Huawei паспяхова запусціла Mate 60 Pro — і хоць Huawei не публічная кампанія, інвестары актыўна скупляюць акцыі яе пастаўшчыкоў.

Паводле прагнозах аналітыкаў, у найбліжэйшыя паўгода каціроўкі Xiaomi працягнуць расці. Каталізатарамі гэтага працэсу стануць электракары, якія плануе выпускаць кампанія, і тэхналогія інтэрнэту рэчаў пад кіраваннем штучнага інтэлекту (AIoT).

Xiaomi будет выпускать 300 тысяч электрокаров в год в Пекине
Па тэме
Xiaomi будет выпускать 300 тысяч электрокаров в год в Пекине
Xiaomi анансавала новую аперацыйную сістэму
Па тэме
Xiaomi анансавала новую аперацыйную сістэму

Читать на dev.by