Xiaomi папярэдзіла, што ў наступным годзе моцна падаражэюць смартфоны, і не толькі яе

Кошты на смартфоны працягнуць расці ў наступным годзе. Пра гэта папярэдзіў прэзідэнт Xiaomi Лу Вэйбінг у аўторак падчас фінансавай справаздачы кампаніі, паведамляе Reuters.

Пакінуць каментарый

Прычына — рэзкі рост коштаў на чыпы памяці. Пры гэтым Лу кажа, што адно толькі падаражанне смартфонаў не пакрые поўнасцю гэтых выдаткаў.

Сусветныя кошты на чыпы памяці ідуць уверх з-за таго, што ўсё больш запатрабаванымі становяцца чыпы для ШІ-сервераў. Чыпмейкеры накшталт Samsung пераарыентоўваюць магутнасці на вытворчасць высокахуткаснай памяці HBM для такіх сервераў і скарачаюць выпуск чыпаў для смартфонаў.

Лу яшчэ ў кастрычніку казаў, што падаражанне чыпаў памяці ўжо адбілася на смартфонах. Тады пакупнікі скардзіліся на кошты на новы Redmi K90.

Xiaomi пабудавала таннае жыллё для маладых супрацоўнікаў
Па тэме
Xiaomi пабудавала таннае жыллё для маладых супрацоўнікаў
У Беларусі з’явіўся сэрвіс па арэндзе айфонаў
Па тэме
У Беларусі з’явіўся сэрвіс па арэндзе айфонаў

Читать на dev.by