«Я не адчуваю сябе падманутым». Паступілі на айцішнікаў напярэдадні ШІ-буму — што далей?
Праект "Айці 3.0" размаўляе з трыма пакаленнямі айцішнікаў, каб паспрабаваць асэнсаваць тэхнічную і сацыяльную дынаміку апошніх дзесяцігоддзяў (а цяпер ужо і літаральна месяцаў!) разам з кам’юніці.
У гэтай серыі абмяркуем эру ШІ са студэнтамі і ўчорашнімі выпускнікамі. Некалькі гадоў таму яны выбралі перспектыўную на той момант спецыяльнасць — ці не расчараваліся ў гэтым выбары да 2026-га? Ці паспявае за зменамі сістэма адукацыі, яны самі і вобраз будучыні ў іхных светлых галовах?
Праект "Айці 3.0" размаўляе з трыма пакаленнямі айцішнікаў, каб паспрабаваць асэнсаваць тэхнічную і сацыяльную дынаміку апошніх дзесяцігоддзяў (а цяпер ужо і літаральна месяцаў!) разам з кам’юніці.
У гэтай серыі абмяркуем эру ШІ са студэнтамі і ўчорашнімі выпускнікамі. Некалькі гадоў таму яны выбралі перспектыўную на той момант спецыяльнасць — ці не расчараваліся ў гэтым выбары да 2026-га? Ці паспявае за зменамі сістэма адукацыі, яны самі і вобраз будучыні ў іхных светлых галовах?
Вось іхнае бачанне.
«Трывогі няма: ШІ зрабілі для мяне, ён палегчыць маё жыццё»
Ігар* вучыцца на факультэце радыётэхнікі і электронікі ў БДУІР:
— Мая спецыяльнасць больш завязаная на embedded-распрацоўцы, так што на лабах мы нярэдка праграмуем мікракантролеры (на дадзены момант pic16f887, хай ён і не новы, але там усяго 35 каманд, так што парог уваходу ніжэй і прасцей для навічка). Робім гэта на мовах праграмавання (асэмблеры і С), дзе трэба шмат чаго самому разумець для эфектыўнага кіравання памяццю.
Як Ігар карыстаецца ШІ (актыўна)
Метады навучання з развіццём ШІ, вядома, змяніліся. Я стаў часцей раіцца з ім і прасіць пакрокавы план з падказкамі, а не гатовым рашэннем. Зрэшты, не хачу крывіць душой: даволі часта я прашу рашэнне цалкам.
Як на змены рэагуе БДУІР
Да выкарыстання ШІ выкладчыкі ставяцца нейтральна або станоўча. Але мая сфера патрабуе глыбокага разумення з боку самога праграміста — гэта і праца з рэгістрамі і памяццю напрамую, і разуменне таго, дзе варта выкарыстоўваць паказальнікі, а дзе яны залішнія. Не кожная мадэль ШІ іх пацягне, хаця з некаторымі стала лягчэй выконваць лабараторныя.
Універсітэцкія праграмы за тэмпамі развіцця генератыўнага ШІ не паспяваюць і наўрад ці будуць гэта рабіць. Магу зрабіць такую выснову прынамсі ў цяперашнім асяроддзі, у якой знаходжуся. Большасць выкладчыкаў ужо ва ўзросце.
Вельмі шмат карысных прадметаў, якія могуць спатрэбіцца мне ў маім далейшым жыцці, вядуць людзі ўжо «стомленыя». Некаторым па 80+ гадоў, і яны не тое каб да ШІ не гатовы прыстасавацца, але нават да сучаснай прэзентацыі. Часам яны нават баяцца чапаць мікрафон, таму што лічаць, што так захварэюць каранавірусам. На піку 2020 года я яшчэ магу гэта зразумець, але ў 2026 годзе…
Я нічога не маю супраць узросту, бо яны больш дасведчаныя, ды і не заўсёды гэта залежыць ад узросту. Але, на мой погляд, трэба хаця б раз у 5 гадоў праводзіць праверку на прафпрыдатнасць і здольнасць да выкладання.
Як ШІ мяняе вобраз будучыні (Ігар не трывожыцца)
Ад таго, што ШІ мяняе працоўныя перспектывы для айцішнікаў, я не адчуваю сябе падманутым. Бо я і не з’яўляюся «чыстым праграмістам», чаму я насамрэч рады: у мяне больш магчымасцяў для развіцця.
Трывогі ўсё гэта таксама не выклікае, бо ШІ — гэта новы інструмент, які зрабілі для мяне і які палегчыць маё жыццё.
«Вывучаю бэкэнд і нямецкую мову, але жыву паводле прынцыпу "будзь што будзе"»
Марк* вучыўся ў БДУ на факультэце сацыякультурных камунікацый па спецыяльнасці вэб-праграмаванне і камп’ютарны дызайн. Выпусціўся сёлета:
— Да 4 курса я не прызнаваў ШІ і стараўся ўсё рабіць сам — баяўся страціць навыкі крытычнага мыслення (ды і цяпер баюся). Актыўна гугліў розныя рашэнні на Stack Overflow, Medium, вырашаў вялікую колькасць задач на LeetCode і Codewars. Потым ужо пачалі з’яўляцца розныя harness (OpenCode, Gemini CLI) і IDE накшталт Antigravity, Cursor.
Цяпер я актыўна вывучаю backend і DevOps углыб, з ШІ разбіраю прыклады з праблемнымі рэалізацыямі і рашэннямі пры дапамозе пэўнай тэхналогіі або падыходу. Да прыкладу, магу пісаць промпты накшталт «Прывядзі міні-прыклады, калі пры чытанні PostgreSQL марнуюцца вялікія рэсурсы, а пры дапамозе індэксаў мы робім гэта вельмі хутка». І ўжо пасля ўручную вывучаю, што згенераваў ШІ. Гэта дапамагае мне расці ў сістэмнага інжынера.
Выкладчыкі лаяльныя да выкарыстання ШІ, галоўнае ўмець растлумачыць, што і як выканана ў працы. На экзаменах карыстацца нельга.
Ва ўніверсітэцкія праграмы варта было б дадаць курс па вывучэнні ШІ і яго наладках, бо гэты навык цяпер патрэбны ўсюды. Як па мне, цяпер галоўны навык — умець задаваць сабе пытанні кшталту «Як гэта працуе?», «Якія праблемы вырашае?», «Якія недахопы ў гэтага рашэння?», «Калі варта гэта выкарыстоўваць?» — і шукаць адказы на іх.
У цэлым, на мой погляд, універсітэт мае састарэлыя праграмы навучання, але дае выдатную нагледжанасць на тое, як працуюць розныя праграмы ды інструменты. Таксама я атрымаў матэматычны фундамент, які можа быць карысны для вывучэння машыннага навучання.
Як ШІ ўплывае на галіну
Сапраўды, у ІТ-сферы вялікія перамены. Парог уваходу вырас капітальна. Але і навучацца пры дапамозе ШІ стала значна прасцей. Ды і junior-пазіцыі, на мой погляд, ёсць.
Асноўная праблема — знайсці працу. Складанасць узнікае праз ATS-фільтраў, якія прапускаюць варта ўвагі рэзюмэ, і вялікай колькасці водгукаў на вакансію. Атрымліваецца, што знайсці працу прасцей пры дапамозе карысных знаёмых, таму я актыўна развіваю сваю сетку кантактаў.
Чаму важна выбраць правільную стажыроўку
Адзін з самых простых уваходаў у прафесію, на мой погляд, — стажыроўкі. Ты ўжо трапляеш унутр кампаніі, і табе застаецца сябе добра зарэкамендаваць.
Што яшчэ важна ў эпоху ШІ — гэта выбіраць правільны кірунак. Напрыклад, цяпер не варта разлічваць на сферу frontend-распрацоўкі. У адной кампаніі мяне звольнілі са стажыроўкі па гэтым кірунку, хаця я спраўляўся. Праз пару месяцаў знайшоў сабе іншую стажыроўку таксама у frontend-профілі. Яе я хутка прайшоў, але тут узнікла іншая складанасць — адсутнасць працы. Апошняй кропляй стала, калі я ўбачыў мноства хлопцаў у frontend-аддзеле, якія сядзяць стажорамі па 8-12 месяцаў. А пазней даведаўся, што і многія сеньёры — на бэнчы.
Пасля гэтага я перавёўся ў аддзел Node.js. Тут я працую па сёння і праектаў аказалася вельмі шмат. Праектаў хапае з запасам на ўсіх, хаця аддзел таксама вельмі вялікі.
Чаму сфакусаваўся на бэкендзе
Я чуў, што і ў іншых кампаніях цяпер практыкуюць аддаваць усю працу backend-распрацоўшчыкам. Аддаюць ім і frontend-задачы. Кампаніям выгадней прадаваць backend-распрацоўшчыка як фулстэка. На мой погляд, менавіта таму цяпер у многіх frontend-распрацоўшчыкаў няма праектаў.
Цяпер, на мой погляд, праца бэкенд-распрацоўшчыкаў вельмі запатрабаваная, яны патрэбныя ўсюды. І для іх адкрыта нямала вакансій.
Таму я хацеў бы стаць айцішнікам з навыкам сістэмнай інжынерыі і разумення інфраструктуры.
Вобраз будучыні
У будучыні разглядаю працу за мяжой.
На рынку ІТ ў СНД зараз зусім дрэнна, так што я пачаў вывучаць яшчэ і нямецкую мову апроч англійскай. Гэта самая папулярная мова ў Еўропе (На першым месцы па колькасці носьбітаў у ЕС. — Прым.), многія заказчыкі на нямецкай. Як па мне, выдатная магчымасць адкрыць для сябе новы рынак.
У цэлым я стаміўся перажываць і засмучацца. Цяпер я жыву паводле прынцыпу «будзь што будзе». У любым выпадку праграмаванне — гэта пра вечнае вывучэнне чагось новага. Таму папросту трэба пастаянна нешта вывучаць, і нешта ды знойдзецца з часам.
Калі з працай у ІТ зусім будзе дрэнна — планую пайсці ў працу з тэхнікай. Да прыкладу, буду працаваць з роўтарамі, мадэмамі, наладжваць сеткі. Але, як па мне, цяпер ІТ — гэта адна з самых стабільных прафесій.
«Галоўнае — не стаць фабрыкай слопа»
Леанід* нядаўна атрымаў ступень бакалаўра ў кірунку «тэарэтычная інфарматыка» на факультэце матэматыкі ды інфарматыкі ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве:
— ШІ вельмі дапамагае вучыцца. Калі раней я б патраціў шмат часу выкладчыка, спрабуючы нешта зразумець, то цяпер магу выдаць шмат часу машыны. Галоўнае — сапраўды зразумець, а не станавіцца фабрыкай слопа.
Калі я вучыўся, ШІ толькі станавіўся папулярным. Выкладчыкі ставіліся да яго па-рознаму, у тым ліку скептычна. Але прамых забаронаў не было. Здаецца, яны проста яшчэ не ведалі, як рэагаваць.
Праз нейкі час з’явілася размежаванне. Калі ты выкарыстоўваеш ШІ, каб у нечым разабрацца, калі разумееш, што робіш, — гэта нармальна. Інакш жа гэта нічым не адрозніваецца ад звычайнага спісвання. Але ў цэлым у нас нават студэнцкія падпіскі на Cursor дазвалялі. На некаторых прадметах быў поўны доступ да інтэрнэту нават на экзаменах.
Ягелонскі універсітэт, як па мне, вельмі хутка адаптаваўся. Нават адкрылі эксперыментальны кірунак па ШІ. Ну і астатнія прадметы таксама хутка падцягнуліся: дзесь зацягнулі дзіркі, якія ШІ адкрыў, а дзесь далі магчымасць яго правільна выкарыстоўваць.
Факультэт матэматыкі і інфарматыкі Ягелонскага універсітэта. Фота: people.onliner.by
Страшылкі пра ШІ — гэта заўсёды маркетынг?
Гэта можа падацца глупствам, але калі я чытаю навіну пра чарговыя абнаўленні LLM-мадэляў, я не адчуваю трывогі або нейкага азарту. У мяне ёсць адчуванне, што гэта чысты маркетынг. Калі за месяц да выпуску новай мадэлі пачаць атупляць старую, а потым выпусціць крыху лепшую, на кантрасце з запаволенай можна і праўда атрымаць скачок якасці. А ў рэчаіснасці яго і няма.
Калі людзі ў кампаніях кажуць, што баяцца сваёй новай распрацоўкі і яна ну такааааая магутная — адразу зразумела, што гэта папросту прынада.
Не скажу, што трывога мяне ўвогуле не пераследуе — вядома, страціць працу не хацелася б. Але на дадзеным узроўні развіцця ШІ, калі ўсе, хто наперадзе паравоза пабеглі звальняць супрацоўнікаў і мяняць іх на ШІ, ужо пачалі набіраць людзей назад, я не лічу гэтую рызыку моцна высокай.
Вось ужо калі будзе рэальнае развіццё да сінгулярнасці (што ў нашым свеце з абмежаванай колькасцю вылічальных магутнасцяў мне таксама ўяўляецца хутчэй казкай), або адбудзецца хаця б прыкметны якасны скачок — тады так, можна будзе абмеркаваць такую магчымасць.
«Праца ў ІТ на дадзены момант такая ж перспектыўная, як я і ўяўляў»
Парог уваходу ў ІТ-індустрыю, здаецца, стаў высокім не толькі праз ШІ — а банальна праз перанасычанасць рынку. Сам я знайшоў працу яшчэ да буму. Сябе я падманутым не адчуваю — праца ў ІТ на дадзены момант такая ж перспектыўная, як я і ўяўляў.
Здаецца, «класічным айцішнікам» цяпер можна заставацца хіба ў кампаніях, якія з прынцыпу не выкарыстоўваюць ШІ для напісання кода. Па сутнасці ўсе супрацоўнікі астатніх кампаній цяпер — гэта своеасаблівыя «ШІ-менеджары».
Я не паспеў доўга папрацаваць да распаўсюджвання ШІ, таму для мяне гэта і не было нейкім балючым пераходам. Але і не скажу, што ён мяне асабліва натхняе: слопа шмат, многія ставяць колькасць вышэй якасці. Думаю, час расставіць усё на свае месцы. А вось ці спадабаюцца нам гэтыя месцы — добрае пытанне.
«Выкапаў сабе магілу». Як айцішнікаў замяняе ШІ — 4 гісторыі
Спыталі ў айцішнікаў, як на іхную працу і настроі ўплывае ШІ — і што рабіць, каб абараніць сябе на выпадак звальнення. Спойлер: некаторых інтэлект ужо замяняе, але разуменне, куды рухацца далей, яшчэ не прыйшло.
«Я не адчуваю сябе падманутым». Паступілі на айцішнікаў напярэдадні ШІ-буму — што далей?
Праект "Айці 3.0" размаўляе з трыма пакаленнямі айцішнікаў, каб паспрабаваць асэнсаваць тэхнічную і сацыяльную дынаміку апошніх дзесяцігоддзяў (а цяпер ужо і літаральна месяцаў!) разам з кам’юніці.
У гэтай серыі абмяркуем эру ШІ са студэнтамі і ўчорашнімі выпускнікамі. Некалькі гадоў таму яны выбралі перспектыўную на той момант спецыяльнасць — ці не расчараваліся ў гэтым выбары да 2026-га? Ці паспявае за зменамі сістэма адукацыі, яны самі і вобраз будучыні ў іхных светлых галовах?
Вось іхнае бачанне.
Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот
Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале
Обсуждение
Комментируйте без ограничений
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.