«Я разаслаў рэзюмэ на 2843 вакансіі, па 17 на гадзіну» : як АІ-боты выцясняюць людзей з працэсу наймання
Журналіст выдання 404 Media Джэйсан Кеблер вырашыў праверыць, як штучны інтэлект спраўляецца з пошукам працы.
Журналіст выдання 404 Media Джэйсан Кеблер вырашыў праверыць, як штучны інтэлект спраўляецца з пошукам працы.
Журналіст выдання 404 Media Джэйсан Кеблер вырашыў праверыць, як штучны інтэлект спраўляецца з пошукам працы.
Для рассылання рэзюмэ Кеблер выкарыстоўваў бясплатны бот Auto_Jobs_Applier_AIHawk, папулярны ў карыстальнікаў GitHub. Па сутнасці, гэта праграма выкарыстоўвае LLM-прадукты для стварэння рэзюмэ і суправаджальных лістоў. Інтуітыўны інтэрфейс дазволіў Джэйсану наладзіць скрыпт на працягу 15 хвілін.
Запусціўшы бот, журналіст стаў назіраць за яго працай. Праграма адпраўляла заяўкі прыкладна па 17 вакансій на гадзіну. Кеблер спыніў бота, калі колькасць адпраўленых заявак дасягнула 2843.
Бот AI Hawk стаў папулярны ў сацсетках. Напрыклад, супольнасць у тэлеграме налічвае некалькі тысяч карыстальнікаў, якія заяўляюць, што атрымалі запрашэнні на сумоўі на працягу некалькіх дзён пасля таго, як АІ падаў тысячы заявак на адкрытыя вакансіі.
«Калі я назіраў за стварэннем заявак, я быў здзіўлены тым, наколькі завучнай і сумнай была большасць працэсаў падачы заявак насампраўдзе: многія сайты не задавалі ніякіх пытанняў пра мяне або ўвогуле не прасілі суправаджальнага ліста. У любым выпадку, можна падаць заяўку некалькімі пстрычкамі за адну-дзве хвіліны», — апісаў свае адчуванні журналіст.
Кеблер адзначае, што працэс наймання ператвараецца ў гонку АІ. Людзі выкарыстоўваюць нейрасеткі для аўтаматызацыі пошуку працы, тады як кампаніі ўсё часцей ужываюць аўтаматызаваны софт для адсеву кандыдатаў і нават правядзення сумоўяў. Па сутнасці, лёс кандыдатаў і кадравую палітыку кантралююць нейрасеткі, падсумоўвае журналіст. Паводле даных 404 Media, каля 40% кампаній у 2023 годзе ў той ці іншай меры выкарыстоўвалі АІ для разгляду заявак суіскальнікаў.
«Шматлікія кампаніі выкарыстоўваюць аўтаматызаваныя сістэмы адбору, якія часта абмежаваныя і неэфектыўныя, выключаючы кваліфікаваных кандыдатаў проста таму, што ў іх рэзюмэ адсутнічаюць канкрэтныя ключавыя словы. Гэтыя сістэмы могуць выпусціць з-пад увагі каштоўныя таленты, якія маюць неабходныя навыкі, але не выкарыстоўваюць правільных тэрмінаў у сваіх рэзюмэ», — заявіў стваральнік AI Hawk Федэрыка Элія.
Элія лічыць сваёй мэтай «рэвалюцыянізаваць» рынак працы з дапамогай штучнага інтэлекту, які будзе дапамагаць суіскальнікам і кампаніям пераадольваць неэфектыўнасць традыцыйнага працэсу наймання. Такім чынам, мяркуе ён, можна будзе звесці да мінімуму чалавечы фактар з перадузятасцямі, суб’ектыўнасцю і стэрэатыпамі. Стваральнік бота прызнаўся журналісту, што ён ужо быў забанены LinkedIn «праз выкарыстанне AI Hawk», паколькі платформа забараняе выкарыстанне такіх праграм.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
"До чего дошел прогресс! До невиданных чудес: Опустился на глубины и поднялся до небес.
Припев: Позабыты хлопоты, остановлен бег, Вкалывают роботы, а не человек! До чего дошел прогресс! Было времени в обрез, А теперь гуляй по свету - хочешь, с песней, хочешь, без!
Припев: Позабыты хлопоты, остановлен бег, Вкалывают роботы, а не человек! До чего дошел прогресс! Труд физический исчез, Да и умственный заменит механический процесс.
Припев: Позабыты хлопоты, остановлен бег, Вкалывают роботы, а не человек! Позабыты хлопоты, остановлен бег, Вкалывают роботы, счастлив человек!"
И как на зло я не могу плюсовать...
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
Это какая-то "дилемма заключённого" в ином обличье к нам вернулась.
Теперь со всех сторон в информационном шуме без LLM не разобраться. И все говорят про другую сторону, что это чуть ли не аморально - использовать LLM для расчистки шума, сгенерированного другой LLM.
С воодушевлением жду дивного нового мира, когда для покупки молока в супермаркете нельзя будет без LLM обойтись.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 кастрычніка 2024, 02:13
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
в ближайшем будущем: ваш AI-бог, ваш агент по трудоустройству, проходит собеседование с HR AI-ботом и AI-ботами технических специалистов.
Успешно проходите, получаете приглашение приступить к работе.
Садитесь утром в свой автомобиль с AI-управлением и едете на работу,
где наблюдаете как AI пишет за вас AI код.
всё так, но давно есть и готовые решения
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 кастрычніка 2024, 16:33