«Я ўсё роўна памру»: стваральнік AI-стартапа спіць у офісе на матрасе і працуе 24/7
Сузаснавальнік Corgi Ніка Лакуа расказаў, што працуе сем дзён на тыдні, спіць у офісе і ў сярэднім траціць на сон каля трох-чатырох гадзін у суткі.
Сузаснавальнік Corgi Ніка Лакуа расказаў, што працуе сем дзён на тыдні, спіць у офісе і ў сярэднім траціць на сон каля трох-чатырох гадзін у суткі.
Сузаснавальнік Corgi Ніка Лакуа расказаў, што працуе сем дзён на тыдні, спіць у офісе і ў сярэднім траціць на сон каля трох-чатырох гадзін у суткі.
Corgi — ШІ-кампанія ў сферы страхавання, заснаваная ў 2024 годзе. У траўні стартап дасягнуў ацэнкі $1,3 мільярда, а праз тры тыдні пасля гэтага прыцягнуў новы раўнд ужо пры ацэнцы $2,6 мільярда.
Лакуа расказаў пра свой рэжым у падкасце 20VC. Вядучы Гары Стэбінгс запытаў яго, што б ён выбраў: каб Corgi стала кампаніяй вартасцю $1 трыльён, але сам ён памёр у 50 гадоў, або каб стартап правалiўся, але ён пражыў да 80.
«Адказ даволі просты. Я ўсё роўна памру», — сказаў Лакуа. Пазней ён дадаў: «Я б аддаў перавагу вымяраць працягласць свайго жыцця перамогамі, а не гадамі».
Лакуа расказаў, што ў офісе Corgi ў яго ляжыць матрас. Супрацоўнікі называюць гэтае месца «пакоем Ніка». Раней ён рэгулярна начаваў у офісе і хадзіў у душ у бліжэйшы фітнес-клуб, але, паводле яго слоў, гэта было нязручна: у пятніцы клуб зачыняўся рана, каля 8 вечара.
Заснавальнік Corgi таксама выступіў супраць звыклага графіка з выхаднымі ў суботу і нядзелю. Паводле яго, у хутка растучым стартапе трэба працаваць без аглядкі на стандартны рабочы тыдзень. «Што б вы ні маглі зрабіць за пяць дзён, абяцаю, за шэсць і сем вы зробіце больш. Трэба выкладвацца цалкам», — заявіў ён.
Лакуа заявіў, што ў Сан-Францыска ў хутка растучых стартапаў офісы поўныя нават у выхадныя, і гэта «не супадзенне». Пры гэтым ён сцвярджае, што супрацоўнікі Corgi могуць часам браць выхадны, але ў кампаніі няма абавязковага рытуалу адпачынку менавіта ў суботу і нядзелю. «Калі вашыя выходныя кожны тыдзень прыпадаюць на суботу і нядзелю, вам не месца ў Corgi», — дадаў Лакуа.
Падыход Лакуа ўпісваецца ў больш шырокі трэнд сярод тэхнафаўндараў — вяртанне да культуры жорсткага трудагалізму. У Сіліконавай даліне зноў абмяркоўваюць графік 996 — з 9 раніцы да 9 вечара шэсць дзён на тыдзень, а некаторыя заснавальнікі ідуць яшчэ далей і фактычна сціраюць мяжу паміж працай і асабістым жыццём.
Такая пазіцыя выклікала крытыку ў тэхналагічнай супольнасці. Сузаснавальнік Linear Кары Саарынен напісаў у X, што гэта мысленне маладых заснавальнікаў, для якіх «стартап становіцца іх ідэнтычнасцю». Паводле яго, праца не роўная асобе, а заняткі па-за межамі працы таксама могуць развіваць чалавека і дапамагаць яму працаваць лепш. Лакуа адказаў на гэта коратка: «Калі ты апантаны праблемай, ты шмат працуеш».



Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.