Як змяніліся айцішныя заробкі за год у залежнасці ад стажу
6100 амерыканскіх айцішнікаў падзяліліся сваімі заробкамі з Dice. Аналітыкі кампаніі паглядзелі, як змяніліся лічбы ў 2023 годзе ў параўнанні з 2022-м і як адрозніваліся ў залежнасці ад колькасці гадоў досведу за плячыма рэспандэнтаў.
Нягледзячы на невялікае зніжэнне ў сярэднім па галіне ў ЗША, узнагароджанне дасведчаных спецыялістаў за год вырасла. Сярод тых, хто працуе ў сферы ад 6 гадоў, прырост адносна 2022 года склаў прыкладна $2,5-4 тысячы, самы вялікі — у супрацоўнікаў з 6-10 гадамі досведу.
Падзенне ж адбылося за кошт маладых супрацоўнікаў, якія ў ІТ да 5 гадоў. Напрыклад, у групе з 3-5 гадамі досведу яно склала 8%.
Агульнае падзенне звязанае з глабальнай эканамічнай нестабільнасцю і масавымі звальненнямі, якія захліснулі тэхналагічныя кампаніі. Паводле даных layoffs.fyi, у 2023 годзе яны звольнілі 240 тысяч айцішнікаў. Найбольш уразлівыя перад скарачэннямі звычайна менавіта пачаткоўцы (а таксама самыя высокааплатныя кадры).
Читать на dev.by