«Яндэкс» паказаў прататып нейрасеткі для генерацыі малюнкаў
Кампанія выпусціла бэта-версію праграмы «Шэдэўрум» для генерацыі выяў з дапамогай нейрасеткі.
Цяпер нейрасетка разумее запыты на рускай і англійскай мовах. Таксама яна ўмее пераймаць стылі вядомых мастакоў. Дакладнасць выніку залежыць ад падрабязнасцей апісання ў запыце, адзначылі ў «Яндэксе». Пасля ўводу запыту праграма прапануе чатыры варыянты карцінкі, упадабаную можна захаваць і апублікаваць у стужцы. У стужцы можна глядзець і лайкаць іншыя карцінкі, а таксама дзяліцца імі.
Нейрасетка стварае выявы метадам каскаднай дыфузіі: фармуе карцінку ў адпаведнасці з запытам і затым паэтапна павялічвае яе разрознасць і дадае дэталі. Першую версію мадэлі навучылі на 240 мільёнах узораў малюнкаў з тэкставымі апісаннямі. Навучанне працягваецца на наборы даных з 500 мільёнаў узораў.
Читать на dev.by