Yandex N.V. плануе перазапуск пад новым брэндам на пачатку 2024 года

Нідэрландская Yandex N.V. (холдынгавая кампанія «Яндэкса») пачала публікаваць у LinkedIn вакансіі, з якіх вынікае, што міжнародны бізнэс структуры плануецца перазапусціць пад новай назвай. Гэта мае адбыцца на пачатку 2024 года, піша «Камерсант».

3 каментарыя

«У рамках бягучага пераходнага працэсу, вядомага як Project LEFT, мы ствараем новую кампанію, якая мае намер стаць вядучым гульцом на рынку тэхналогій у Еўропе і на Блізкім Усходзе», — гаворыцца ў апісанні вакансіі спецыяліста па дакументазвароце. Project LEFT — гэта рабочая назва самога праекта карпаратыўнай рэструктурызацыі.

Пытанне падзелу бізнэсу «Яндэкса» на міжнародны і расійскі плануецца вынесці на разгляд акцыянераў на працягу 2023 года. Па выніках рэструктурызацыі расійскі бізнэс перададуць у «кіраванне менеджменту», а Yandex N.V. выйдзе з ліку ўладальнікаў бізнэсу ў Расіі.

«Яндэкс» паказаў планы па змене структуры кіравання кампаніі ў лістападзе 2022 года. Паводле даных Bloomberg, цікавасць да куплі 51% «Яндэкса» праявілі заснавальнік ЛУКОЙЛа Вагіт Алякпераў і ўладальнік «Інтэрроса» Уладзімір Патанін. Таксама зацікаўлены ў куплі долі кампаніі ВТБ.

Bloomberg: расійскія мільярдэры прапанавалі купіць кантрольную долю «Яндэкса»
Па тэме
Bloomberg: расійскія мільярдэры прапанавалі купіць кантрольную долю «Яндэкса»
Пуцін узгадніў угоду па продажы «Яндэкса» расійскім мільярдэрам і банку ВТБ
Па тэме
Пуцін узгадніў угоду па продажы «Яндэкса» расійскім мільярдэрам і банку ВТБ

Читать на dev.by