Японскія навукоўцы ў два разы перасягнулі рэкорд хуткасці перадачы даных па оптавалакне
У Японіі змаглі дамагчыся новага рэкорду хуткасці перадачы даных па оптавалаконным кабелі — 22,9 петабіта на секунду, або 22,9 млн Гбіт/с. Гэта ў 20 разоў перавышае ўвесь інтэрнэт-трафік у свеце, які перадаецца кожную секунду.
Даследчыкі Нацыянальнага інстытута інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (NICT) выкарыстоўвалі адначасова кабель з вялікай колькасцю оптавалаконных жыл і перадавыя тэхналогіі мультыплексавання. Фактычна навукоўцы аб’ядналі мультыплексаванне з прасторавым падзелам (SDM), шматпалоснае мультыплексаванне па даўжыні хвалі (WDM) і тэхналогію перадачы даных па шматжыльным валакне (MCF).
У выніку інжынеры стварылі аптычнае валакно з вялікай колькасцю прасторавых каналаў. Прапускная здольнасць кожнай жылы была ад 0,3 да 0,7 петабіта на секунду, У выніку ўдалося перадаць даныя з хуткасцю 22,9 петабіта на секунду на адлегласць 13 кіламетраў. Раней падобнае ўдавалася толькі для невялікіх адлегласцяў, не большых за 1 кіламетр. Пры аптымізаваным кадаванні хуткасць можна было павялічыць да 24,7 петабіта на секунду.
Читать на dev.by