Youtube выкарыстоўвае AI для дубляжу, праверкі ўзросту і абароны блогераў

Генеральны дырэктар Youtube Ніл Мохан абвясціў аб чатырох галоўных напрамках развіцця платформы ў 2025 годзе, зрабіўшы акцэнт на штучным інтэлекце і ролі Youtube як новага тэлебачання.

Пакінуць каментарый

У 2025 годзе Youtube мае намер актыўна ўкараняць інструменты на аснове АІ для дапамогі стваральнікам кантэнту, уключаючы генерацыю ідэй, стварэнне мініяцюр і аўтаматычны дубляж. Функцыя аўтаматычнага дубляжу стане даступная ўсім удзельнікам партнёрскай праграмы Youtube ужо ў гэтым месяцы. YouTube таксама плануе выкарыстоўваць AI для ацэнкі ўзросту карыстальнікаў, каб даць ім кантэнт, адпаведны щзросту.

Акрамя таго, платформа працуе над інструментамі абароны ад неправамернага выкарыстання FІ, уключаючы пашырэнне супрацоўніцтва з Creative Artists Agency (CAA). Гэтая праграма дазволіць абараніць творчых людзей ад капіявання іх выгляду і голасу з дапамогай АІ. Youtube таксама працуе над інструментамі, якія дазволяць выяўляць і кантраляваць выкарыстанне АІ для адлюстравання людзей на платформе.

Адным з ключавых напрамкаў развіцця ёсць акцэнт на тэлевізійным праглядзе. Тэлевізар ужо стаў асноўнай прыладай для прагляду Youtube у ЗША. Платформа плануе адаптаваць кантэнт і функцыянал для вялікіх экранаў, прапаноўваючы інтэрактыўныя фарматы, такія як Shorts, падкасты і прамыя трансляцыі. YouTube таксама працуе над функцыямі, якія дазволяць карыстальнікам узаемадзейнічаць з відэа на ТБ з дапамогай тэлефона.

Google пракаментавала гадзінную рэкламу на YouTube, якую нельга пераключыць
Па тэме
Google пракаментавала гадзінную рэкламу на YouTube, якую нельга пераключыць
Youtube прапаноўвае падпісчыкам Premium новыя функцыі і зніжае кошт падпіскі
Па тэме
Youtube прапаноўвае падпісчыкам Premium новыя функцыі і зніжае кошт падпіскі
Youtube тэсціруе кнопку «Прайграць што-небудзь»
Па тэме
Youtube тэсціруе кнопку «Прайграць што-небудзь»

Читать на dev.by