Youtube знізіў патрабаванні для падключэння манетызацыі

Стрымінгавы сэрвіс знізіў патрабаванні да аўтараў для атрымання доступу да інструментаў манетызацыі ў рамках партнёрскай праграмы Youtube (YPP).

Пакінуць каментарый

Цяпер для ўваходжання ў праграму дастаткова мець 500 падпісчыкаў замест 1000. Таксама зніжаныя патрабаванні колькасці праглядаў: 3000 гадзін за апошні год замест 4000 альбо 3 мільёны праглядаў Shorts за апошнія 90 дзён замест 10 мільёнаў. Акрамя таго, неабходна зрабіць 3 запампоўкі відэа на працягу 90 дзён.

Аўтары, якія пераадолелі бар’ер уваходжання, могуць падаць заяўку на ўдзел у YPP і атрымаць доступ да інструментаў «Дзякуй», «Суперчат» і «Суперстыкеры», а таксама да інструментаў падпіскі: сяброўства ў каналах, магчымасць прасоўваць уласныя тавары з дапамогай партнёрскай праграмы «Пакупкі».

Новыя крытэры будуць рэалізаваныя ў ЗША, Вялікабрытаніі, Канадзе, на Тайвані і ў Паўднёвай Карэі. Пазней дзеянне новых патрабаванняў распаўсюдзіцца на астатнія краіны, дзе дзейнічае YPP. Раней Youtube змяніў правілы, якія забараняюць выкарыстанне ненарматыўнай лексікі на пачатку відэа. Цяпер ненарматыўную лексіку дазволена выкарыстоўваць на працягу першых сямі секунд і ў музыцы.

Youtube перастане выдаляць фэйкі пра вынікі выбараў у ЗША
Па тэме
Youtube перастане выдаляць фэйкі пра вынікі выбараў у ЗША
YouTube пачаў выкарыстоўваць для ролікаў Shorts нейрасетку Flamingo
Па тэме
YouTube пачаў выкарыстоўваць для ролікаў Shorts нейрасетку Flamingo
Google звольніла падрадчыкаў, якія адказваюць за падтрымку YouTube. Яны хацелі аб’яднацца ў прафсаюз
Па тэме
Google звольніла падрадчыкаў, якія адказваюць за падтрымку YouTube. Яны хацелі аб’яднацца ў прафсаюз

Читать на dev.by