Youtube тэсціруе адразу дзве новыя функцыі — з гукам і хуткасцю
Відэахостынг дадаў у налады дадатковыя функцыі: Stable Volume, якая «згладжвае гук», і павелічэнне хуткасці ў мабільных прыладах простых націскам.
На змяненне ў інтэрфейсе звярнуў увагу тэхнаблогер М. Брэндан Лі. Пераключальнік з’явіўся ў наладах пад «Фонавай падсветкай» — для гэтага трэба зайсці ў налады таго ці іншага відэа. Паводле некаторых звестках, гаворка вядзецца пра выраўноўванне ўзроўню гучнасці ў роліку, то-бок згладжванне занадта гучных гукаў і ўзмацненне ціхіх фрагментаў. Невядома, наколькі распаўсюджаная функцыя і ці ўжываюцца ў ёй АІ-алгарытмы.
Іншая навіна — гэта хуткае ўключэнне двайной хуткасці прайгравання відэа на мабільных прыладах. Для таго каб уключыць хуткасць 2x у бэта-версіі, неабходна здзейсніць доўгі націск у любым месцы плэера падчас прайгравання. Паўзверх відэа з’явіцца папярэджанне, што відэа прайграецца на двайной хуткасці. Новая функцыя даступная падпісчыкам Youtube Premium да 13 жніўня ў рамках тэсціравання, затым яна стане даступная ўсім карыстальнікам.
Читать на dev.by