Youtube павялічыць час Shorts, каб дагнаць Tik Tok

Відэахостынг павялічыць максімальную працягласць кароткіх відэа Shorts з адной хвіліны да трох. Такім чынам платформа спрабуе канкураваць з TikTok.

Пакінуць каментарый

«Пра гэтую функцыю часцей за ўсё прасілі стваральнікі, і мы радыя даць вам больш гнуткасці, каб расказаць сваю гісторыю», — заявілі ў кампаніі. Змены набудуць моц 15 кастрычніка і не закрануць ролікаў, якія былі загружаныя раней.

Акрамя таго, імя стваральніка, апісанне і гукавая інфармацыя будуць сціснутыя, каб займаць менш месца ў ніжняй частцы экрана. Карыстальнікам прыйдзецца націскаць на кнопку «Больш», каб прачытаць поўнае апісанне відэа.

Крыніца: Youtube.

Таксама Youtube дадаў шаблоны для стварэння Shorts і функцыю «Паказваць менш Shorts», якая дазволіць на час скараціць колькасць кароткіх відэа ў стужцы. Гэтыя абнаўленні дазволяць Youtube лепш канкураваць з TikTok, які ўжо дазволіў доўгія відэа (10 хвілін пры запісе або 60 хвілін пры загрузцы).

Песні Адэль, Канье Уэста і іншых музыкаў зніклі з Youtube — скончылася ліцэнзія
Па тэме
Песні Адэль, Канье Уэста і іншых музыкаў зніклі з Youtube — скончылася ліцэнзія
Google запустила ИИ-функцию краткого пересказа роликов Youtube
По теме
Google запустила ИИ-функцию краткого пересказа роликов Youtube
Youtube будзе паказваць рэкламу ў паўзах
Па тэме
Youtube будзе паказваць рэкламу ў паўзах

Читать на dev.by