YouTube закрыў раздзел «У трэндзе» — яго ніхто не глядзіць

Платформа абвесціла аб закрыцці сваёй старонкі «У трэндзе», якая на працягу дзесяці гадоў паказвала ролікі з найбольшай колькасцю праглядаў і абмеркаванняў.

Пакінуць каментарый

Цяпер для пошуку віруснага кантэнту і трэндаў карыстальнікі будуць перанакіроўвацца на асобныя тэматычныя чарты, такія як «Папулярныя музычныя кліпы», «Лепшыя падкасты тыдня» і «Трэйлеры ў трэндзе» і іншыя, якія плануецца рэгулярна папаўняць.

Старонка «У трэндзе» была запушчана ў 2015 годзе і падзялялася на чатыры раздзелы: цяпер, музыка, гульні і фільмы. Аднак за апошнія гады паводзіны карыстальнікаў змяніліся: усё больш гледачоў знаходзяць трэнды праз рэкамендацыі, пошук, Shorts, каментары і супольнасці, а наведвальнасць укладкі «У трэндзе» прыкметна знізілася.

У блогу кампанія адзначыла, што сучасная інтэрнэт-культура адрозніваецца разнастайнасцю інтарэсаў і мікратрэндамі, таму адзіны спіс ужо не адлюстроўвае карціну цалкам. Больш спецыялізаваныя чарты павінны дапамагчы карыстальнікам знаходзіць цікавы кантэнт, а аўтарам — адсочваць, што папулярна сярод іх аўдыторыі.

Youtube запусіў ШІ-пошук і тэкставыя рэзюмэ — блогеры напружыліся
Па тэме
Youtube запусіў ШІ-пошук і тэкставыя рэзюмэ — блогеры напружыліся
YouTube уводзіць 30-секундную рэкламу, якую нельга прапусціць
Па тэме
YouTube уводзіць 30-секундную рэкламу, якую нельга прапусціць
YouTube не паказвае відэа з уключаным блакiроўшчыкам рэкламы
Па тэме
YouTube не паказвае відэа з уключаным блакiроўшчыкам рэкламы

Читать на dev.by