Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Як маюцца дзеці, якія перайшлі з прыватных школ у дзяржаўныя (і не толькі)

Дзеці некаторых нашых чытачоў пачалі першую чвэрць у прыватных школах, а скончылі — у дзяржаўных. Амаль месяц, як прыватныя школы прыпынілі працу ў Беларусі. Некаторыя ад 14 лістапада паспрабуюць атрымаць ліцэнзіі.

7 каментарыяў
Як маюцца дзеці, якія перайшлі з прыватных школ у дзяржаўныя (і не толькі)

Дзеці некаторых нашых чытачоў пачалі першую чвэрць у прыватных школах, а скончылі — у дзяржаўных. Амаль месяц, як прыватныя школы прыпынілі працу ў Беларусі. Некаторыя ад 14 лістапада паспрабуюць атрымаць ліцэнзіі.

Спыталіся ў айцішнікаў, чые дзеці вучыліся ў прыватных навучальных установах, як прайшоў для іх гэты месяц.

«У дзяржшколе сыну было нармальна»

Сын два тыдні правучыўся ў дзяржшколе — потым мы пераехалі ў Польшчу, і ён пайшоў у прыватную.

У дзяржшколе сыну было «нармальна». Ён казаў, што на ўроках можна было спісваць, а яшчэ шмат хто прагульваў школу. Вядома, ежа для яго была нясмачнай, а яшчэ было шумна — з нязвычкі. Падручнікі цяжкія — іх трэба было насіць з сабой увесь час.

Што яшчэ: яму не падабалася, што настаўнікі дазвалялі сабе «моцныя» выказванні на адрас вучняў. Але ў цэлым усё было «не смяротна». Праблем з камунікацыяй з аднакласнікамі не ўзнікала — ён жа ў 11 класе, з усімі перазнаёміўся.

Я не сачу за адзнакамі сына, таму не магу сказаць, ці адбіўся на паспяховасці пераход з прыватнай школы ў дзяржаўную. Мая задача як бацька — закрыць базавыя патрэбы: гарантаваць бяспеку, прытулак; а таксама перадаць яму гуманныя каштоўнасці, даць максімум магчымасцей для далейшага жыцця, падштурхнуць да самастойнасці і адпусціць. 

Тут, у Польшчы, вучоба ў школе на англійскай мове. У класе сына не толькі палякі, але ёсць таксама хлопцы з Беларусі, Украіны, Расіі — у асноўным усе пераехалі ад пачатку вайны. Не магу адназначна сказаць, што ўсё тут майму дзіцяці падабаецца, ёсць свае плюсы і мінусы — як усюды. І вядома, пакуль што яму няпроста.

«Прыйшлося ўзяць чатырох рэпетытараў»

— З дзяржшколай у нас пакуль не складваецца: на тле стрэсу ў дзіцяці пагоршылася здароўе. Уся нагрузка па навучанні зноў лягла на мяне. Настаўнікі ў новай школе не саромеюцца казаць бацькам: «Вучыце з дзецьмі ўрокі!» Па вусных прадметах амаль на кожным занятку — або самастойная работа, або практычная. Калі дзецям даюць матэрыял і ў якім выглядзе — незразумела. 

Ніхто з настаўнікаў нават не імкнецца перакласці тое, што напісана ў падручніках і метадычках, на зразумелую 11-годкам мову. Час на выкананне праверачных работ уразаюць. А яшчэ могуць даць запар дзве работы па адным прадмеце за адзін урок. Усё гэта прыводзіць да таго, што дзеці не хочуць хадзіць у школу. 

Мне прыйшлося ўзяць чатырох рэпетытараў:

  • па матэматыцы, бо ў школе даюць матэрыял максімум на 5-6 балаў;
  • па англійскай — паколькі ў прыватнай школе сын займаўся па іншай праграме і пайшоў далёка наперад. Каб яго веды не разгубіліся, мы працягваем заняткі па той жа праграме з рэпетытарам;
  • па дызайне, бо дзіця добра малюе;
  • і па геаграфіі. У школе з гэтым прадметам катастрофа, хаця мы лічым яго вельмі карысным.

І ў выніку ў дзіцяці зусім няма вольнага часу. А раней яно ўсё тое ж самае рабіла ў прыватнай школе — і, а 4 гадзіне было вольнае, і хатняе заданне было часткова выкананае. Навошта дзяцей у школу кожны дзень цягаюць — не зразумела. Ужо клікалі б толькі на экзамены — было б у школьнікаў хоць трохі асабістага часу, яны здаравейшыя былі б.

Сын ужо адаптаваўся ў класе. Сам клас хоць і вялікі — 29 чалавек, — але дзеці прыязныя. Настаўнікі не ставяцца да майго дзіцяці перадузята. Адзнакі ў яго праселі, хоць і не моцна, — цяпер у яго ад 7 балаў і вышэйшыя, а летась 7 было толькі па фізры. Але што горш — прасела якасць яго ведаў.

Мне, вядома, хацелася б, каб сын вярнуўся ў прыватную школу, калі гэта будзе магчыма, і займаўся не толькі зубрэннем таго, чаго не разумее, але развіваў і іншыя навыкі. 

https://unsplash.com/photos/F8sCVSW4t4E

«Дзіця вучылася анлайн, калі школу закрылі — пайшло ў мясцовую, не ў Беларусі» 

— Мы жывем не ў Беларусі. Нашае дзіця вучылася ў беларускай прыватнай школе анлайн, а калі яе закрылі — пайшло ў мясцовую. 

Нягледзячы на тое, што школа па месцы нашай цяперашняй рэгістрацыі перапоўненая, дзіця ўзялі туды без праблем. На наступны дзень яно ўжо наведвала заняткі. Дакументы мы яшчэ даносілі ў працэсе яго вучобы, бо не рыхтаваліся да такога павароту падзей.

Як і чакалася, сын мае праблемы з мовай. Але настаўнікі ставяцца да гэтага з разуменнем, ён не першы рускамоўны вучань у школе (і ў класе) — і яны ўжо маюць досвед працы з такімі дзецьмі. Наколькі я зразумела, школа робіць усё, каб дзіця не адчувала стрэсу. 

З аднакласнікамі сын размаўляе на сумесі рускай і англійскай, спрабуе самастойна вывучаць мясцовую мову (добра, што цяпер шмат матэрыялаў у інтэрнэце). Хатнія заданні робіць пры дапамозе перакладчыка ў тэлефоне.

Не ведаю, як усё павернецца і ці застанемся мы тут, ці паспее дзіця скончыць мясцовую школу, але лічу, што гэта вельмі цікавы і карысны досвед адаптацыі.

«Да настаўнікаў пытанняў няма. Але некаторыя бацькі лічаць нармальным, што дзеці б’юцца — нібыта так выяўляецца лідарства»

— Дзіця месяц ходзіць у дзяржшколу. Спачатку нам, бацькам, было вельмі няпроста. У прыватнай школе быў зручны графік: дзяцей можна было прыводзіць, а 9:00, а забіраць, а 19:00. У нашай дзяржшколе заняткі пачынаюцца, а 8:00 — у сувязі з гэтым прыйшлося памяняць усю ранішнюю лагістыку, каб у час адвозіць і сына ў школу, і іншых дзяцей у сад.

Найскладанейшае для нас — у тым, што ў першым класе ўсяго 4 урокі, і працоўным бацькам трэба неяк прымудрыцца забраць дзіця ў 11:45 дадому. Ёсць, вядома, прадоўжаны дзень, але скажу шчыра: бойкі і ўсё самае жудаснае здараецца менавіта там.

У нас усе пытанні былі да бацькоў дзяцей, а таксама да паводзін школьнікаў. Відавочна, што ў прыватных школах адбываецца своеасаблівае адсяванне: у большасці выпадкаў гэта дзеці інтэлігентных бацькоў — дома іх вучаць не крыўдзіць іншых, паважаць аднакласнікаў, не чапаць іх рэчаў — за гэтым у прыватных школах вядзецца кантроль. 

А некаторыя бацькі цяперашніх аднакласнікаў сына лічаць нармальным, што іх дзеці б’юцца, — і нават заахвочваюць да такіх паводзін, думаючы, што так выяўляецца лідарства. Вось толькі нам зусім не даспадобы, што дзіця прыходзіць дадому ў сіняках і расказвае, як яго душылі ў школе. Нікому не хочацца, каб аднаго дня сын стаў інвалідам праз безадказнасць бацькоў іншых дзяцей.

Да настаўнікаў у дзяржшколе пытанняў няма — яны завіхаюцца, але яны самі закладнікі сітуацыі, калі ў іх па 35 дзяцей у класе. А выбіраць дзяцей і бацькоў яны, вядома ж, не могуць. 

Наконт вучобы таксама пытанняў няма: дакладна скажу, што ў прыватнай школе праграма не мацнейшая. Хаця нашае дзіця дадаткова займаецца з рэпетытарам. Перавагі дзяржшкол — вялікая колькасць бясплатных гурткоў, але для іх трэба вольны час у сярэдзіне дня. 

Яшчэ думкі

— Нашую прыватную школу 1 верасня не адкрылі — чыноўнікі не далі дазволу, і дзіцяці давялося ісці ў дзяржаўную. 

На шчасце, нашая школа адкрылася ўжо праз пару дзён, і мы перавяліся ў яе. Але не прайшло і месяца, як усе прыватныя школы закрылі. Дзіця пайшло ўжо ў трэцюю школу — гэта была гімназія не па прапісцы. 

Аднак бяда не прыходзіць адная — праз тыдзень на працы сказалі: «Праектаў няма». Цяпер мы ў Польшчы, і дзіця пайшло ўжо ў польскую школу. Яно ў першым класе — і гэта чацвёртая школа за 2 месяцы.


— Нашая дачка вучылася ў прыватнай школе, потым перайшла ў мясцовую. Нічога жудаснага наогул не здарылася, але яна з нецярпеннем чакае адкрыцця прыватнай — хоча вярнуцца. Сказала нам: «У гэтай школе і паразмаўляць няма з кім». І тое ж самае кажуць дзеці майго старога сябра, якія таксама вымушаныя былі перайсці з прыватнай школы.

У дадатак знікла матывацыя вучыцца. З дачкой зноў трэба разам рабіць хатняе — як раней, калі яна вучылася ў малодшай школе (мы забралі дзіця з дзяржшколы ў красавіку мінулага года). А ў прыватнай школе яна любіла заставацца на прадоўжаны дзень і выконваць хатнія заданні разам з іншымі дзецьмі. 


— Мы вымушаныя былі перавесці дзіця ў дзяржшколу з прыватнай. Яно пайшло ў першы клас — і ўсяго за месяц адчула розніцу: скардзіцца на пастаянны шум, на ежу — яму двойчы трапляліся валасы ў ежы, цяпер яно адмаўляецца снедаць у школе і мы кормім яго сняданкам, а 7:00. Мы чуем ад дзіцяці, што настаўнік на ўроку не дапамагае.

Пачатак урокаў, а 8:00. Для нас гэта мінус: дзіця не паспявае прачнуцца і ўзбадзёрыцца. А яшчэ ў школе ёсць нешта накшталт дзядухі: старэйшыя дзеці не даюць першаклашкам схадзіць у туалет (у іх няма кабінак, якія замыкаюцца) — дражняць, чапляюцца на перапынках.

Агульны ўзровень ведаў, якія даюць у дзяржшколе, — ніжэйшы. У прыватнай школе за 3 тыдні дзеці вывучылі больш матэрыялу, чым у дзяржаўнай за 2 месяцы.

На месца закрытых у Беларусі прыватных школ хочуць расійскія
На месца закрытых у Беларусі прыватных школ хочуць расійскія
Па тэме
На месца закрытых у Беларусі прыватных школ хочуць расійскія
Закрываюць прыватныя школы. Вось што кажуць айцішнікі чые дзеці там вучацца
Закрываюць прыватныя школы. Вось што кажуць айцішнікі, чые дзеці там вучацца
Па тэме
Закрываюць прыватныя школы. Вось што кажуць айцішнікі, чые дзеці там вучацца
Як бацькі сустрэліся з чыноўнікамі каб абараніць прыватную школу
Як бацькі сустрэліся з чыноўнікамі, каб абараніць прыватную школу
Па тэме
Як бацькі сустрэліся з чыноўнікамі, каб абараніць прыватную школу

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

7

— С госшколой у нас пока не складывается: на фоне стресса у ребёнка ухудшилось здоровье.
Мне пришлось взять четырёх репетиторов
Оценки у него просели, хоть и не сильно, — сейчас у него от 7 баллов и выше, а в прошлом году 7 было только по физре. Но что хуже — просело качество его знаний.

Бедные, бедные дети

marius
marius Старший злыдень в НИИ злобных зелезней
2

"— Нашу частную школу к 1 сентября не открыли — не чиновники не дали разрешения, и ребёнку пришлось идти в государственную."

похоже одно лишнее "не"

10

дочка, первый класс, бритиш интернешнл - умножение и деление, английский основной, второй язык немецкий, третий язык польский. пианино и цимбалы. сын в нулевом там же, считает, анлийский основной, польский на подхвате, развитое логическое мышление. обоих до калитки доводишь и все "батя, давай, до свидяния"

не говоря про кучу творческой деятельности, поездки на всякие мероприятия в рамках школьной программы и никакого тебе гемороя. честно отдаешь 1.5к$ в месяц и голова вообще не болит по поводу образования детей.

"Есть ли шанс на возвращение в Беларусь ?" - мы социально неблагонадежная семья, и дети будущие террористы. Сын задал вопрос "почему мы уехали из Беларуси?", после получения ответа начал рисовать план освобождения тюрем :))))

это при всем при том, что никто его на это не натаскивал - чисто техническое мышление без ограничений.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 лістапада 2022, 15:53

Anonymous
Anonymous
9

В Польше за платную школу отдаю 500$ примерно. Краков. Ребёнок учит польский, английский и испанский. Цены такие же как в белке примерно (или даже дешевле). На вопрос возвращения в Беларусь я ещё дочу не спрашивал, но я уже точно не вернусь. На 15 лет (минимум) разгребания того, что наделали "крэпкия хозяйственники" у меня уже нету запаса жизни. На "потерпите до 50+ и там уж заживём" я не согласен. Жизнь коротка. Есть мнение, что эти агроэлиты ещё даже сами не вполне понимают, что сотворили.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 лістапада 2022, 04:31

Anonymous
Anonymous React dev в United Federation of Planets
1

Люди зачем вы в Польше отдаёте детей в платные школы? Думаете здесь как в Рб если частая -значит лучше? Поляки говорят, что в началке (1-8классы) идти в частную школу это выкинутые деньги для родителей и очень часто низкий уровень образования для детей. Государственные начальные школы в Польше ничем не хуже чем частные . А вот после сдачи экзаменов в 8 классе к выбору лицея стоит подойти очень внимательно...здесь так же очень много вариантов как в гос так и в частных лицеях....
Для тех кто будет спорить- посмотрите сколько в Польше частных школ и какой они занимают % в доли образования 😉

2

пока нет ВНЖ/ПМЖ/пасспорта и имущества - нет гарантии что люди в Польше задержатся. Неизвестно как польский рынок отреагирует если появятся компании основанные белорусами и работающими на польском рынке. Когда люди выбирают основной английский - это больше относится к нивелированию различных рисков.

К тому же, пока непонятно как санкции в отношении РБ и РФ зацепят белорусов получивших убежище/пристанище в Польше. Может так случиться, что будет спровоцировано перемещение части ИТ сектора в США

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 лістапада 2022, 00:40

Anonymous
Anonymous React dev в United Federation of Planets
1

👍, но про США вы загнули конечно...туда один путь либо выиграть в гринку с вероятностью 0.0001% или H1B ,что тоже большая лотерея...остальные варианты не рабочие .. конечно можно еще визу инвестора...но там много "но"....я к чему в Штаты быстро уехать не получится....

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 лістапада 2022, 10:34