На месца закрытых у Беларусі прыватных школ хочуць расійскія
Вядомы педагог Яўген Лівянт знайшоў у сацсетках таргетаваную рэкламу — расійскую анлайн-адукацыю прасоўваюць як альтэрнатыву прыватным школам, закрытым у Беларусі.
Вядомы педагог Яўген Лівянт знайшоў у сацсетках таргетаваную рэкламу — расійскую анлайн-адукацыю прасоўваюць як альтэрнатыву прыватным школам, закрытым у Беларусі.
Вядомы педагог Яўген Лівянт знайшоў у сацсетках таргетаваную рэкламу — расійскую анлайн-адукацыю прасоўваюць як альтэрнатыву прыватным школам, закрытым у Беларусі.
У размове з журналістам dev.by вядомы рэпетытар адзначыў: яго абурыла не рэклама (расійскія ўстановы даўно працуюць на нашым рынку), а мэсэдж пра «замяшчэнне» беларускай прыватнай адукацыі.
— Атрымліваецца, мясцовыя прадпрымальнікі, якія тут плацяць падаткі і арганізуюць працоўныя месцы, цяпер не могуць аказваць паслугі сваім жа грамадзянам, а расійскія — ласкава просім.
Яўген тлумачыць: у Беларусі заканадаўча забароненая дыстанцыйная сярэдняя адукацыя, што «як мінімум дзіўна». На думку Яўгена, чыноўнікі добраахвотна адмовіліся ад «дыстанцыёнкі» ў Беларусі, каб схаваць, што дзяржпраграма «Электронная школа», якая мела запрацаваць у 2020 годзе, — правалілася.
— Я перакананы: калі стаіць выбар паміж вочнай і анлайн-адукацыяй, то варта выбраць вочную. Але паміж дыстанцыйным і ніякім перавагу варта аддаць дыстанцыйнаму. Гэта тое, што дазваляе працягнуць працэс навучання ва ўмовах форс-мажору: падчас пандэміі, прыродных катаклізмаў або баявых дзеянняў. У Расіі анлайн-адукацыя не проста дазволеная, але ёсць вялікі выбар формаў: сямейная, завочная, вочна-завочная ды інш. + Распрацавана нямала платформаў для навучання — дзяржаўныя, прыватныя, і яны канкуруюць адна з адной.
Згодна з новым кодэксам аб адукацыі, у Беларусі дыстанцыйны фармат навучання можа прымяняцца ў ВНУ і ССНУ, але не ў школах.
Беларускія школьнікі маюць права навучацца ў Расіі і затым на агульных падставах паступаць у тым ліку ў беларускія ВНУ. Аднак навучанне ў анлайне, легальнае ў Расіі, у Беларусі пры гэтым застаецца ў цені. На практыцы сем'і, якім цікавы такі фармат, нярэдка могуць ствараць бачнасць пераезду ў РФ і афлайн-навучання. Верагодна, у гэтай практыкі ёсць свае рызыкі.
Паводле аповедаў чытачоў dev.by, за дзецьмі, якія вучыліся ў прыватных установах, пільна назіралі ў момант закрыцця школ, да некаторых прыходзілі дадому са школ па прапісцы. Паводле падлікаў Міністэрства адукацыі, больш за 90% вучняў прыватных школ ужо прыйшлі ў дзяржаўныя.
Іншы вядомы выкладчык, аўтар праекта «Народны падручнік» Сяргей Альшэўскі згаджаецца з калегам, што беларуская адукацыя шмат страціць праз закрыццё прыватных школ.
— Сістэма не атрымае інавацый. Бо, умоўна падпарадкоўваючыся правілам, прыватныя школы ставілі перад сабой задачу даць дзецям веды — і часта там укаранялася ўсё новае, перадавое.
Прапанову ад расійскіх анлайн-школ Сяргей лічыць лагічнай: «Ёсць попыт на рускамоўную прыватную адукацыю» — узнікае прапанова. Аднак мяркуе, што цяпер «бацькі ўсё ж часцей будуць шукаць альтэрнатыву ў Еўропе».
dev.by кінуў кліч сярод сваіх чытачоў, але не знайшоў тых, хто б перавёў дзяцей пасля закрыцця прыватных школ у Беларусі ў замежныя, у тым ліку расійскія.
Тады мы спыталіся ў бацькоў-айцішнікаў, чые дзеці хадзілі ў прыватныя школы, ці гатовыя яны перавесці сваіх дзяцей у расійскую анлайн-школу. І атрымалі адказ: не.
Толькі адзін чалавек гатовы разгледзець такі варыянт — «класа пасля 6-8».
На сайце анлайн-школы, пра якую казаў Яўген Лівянт, ёсць акно зваротнай сувязі — можна пакінуць заяўку. Журналіст dev.by так і зрабіў. Праз некалькі дзён у адказ скінулі ўсё той жа тэкст, які пачынаецца са слоў пра закрыццё прыватных школ, і прайс.
Навучанне на тарыфе «індывідуальны» каштуе 10 000 расійскіх рублёў на месяц (амаль $160), на тарыфе «індывідуальны +» — ужо 20 000, а калі патрэбны «поўны», то са зніжкай гэта абыдзецца ў 29 000 расійскіх рублёў (амаль $460).
Мы задалі пытанне, ці будуць праграмы школы адаптаваныя для беларускіх вучняў (рэклама абяцае навучанне «па індывідуальных траекторыях»), а таксама ці змогуць школьнікі-беларусы вучыцца ў групах са сваімі ж суайчыннікамі. Адказ атрымалі такі:
— Адукацыйныя праграмы Расіі і Беларусі ідэнтычныя, за выключэннем беларускай мовы і літаратуры. Вы можаце прымацавацца да нашай школы — тады па заканчэнні вы атрымаеце атэстат узору РФ, па якім можна паступаць як у інстытуты РБ, гэтак і РФ. Залічэнне афіцыйнае, спатрэбяцца дакументы, якія пацвярджаюць асобу і адзнакі з папярэдняй школы. У нас былі дзеці, якія адвучыліся год і потым пераходзілі з нашымі адзнакамі ў школы Беларусі, — праблем не ўзнікала. Цяпер у нас вучыцца дзяўчынка з Беларусі ў 6 класе.
Яшчэ да закрыцця прыватных школ у Беларусі «нармалізавалі» ліцэі: ліцэй № 1 (пры БДУІР) і № 2 закрыюцца, Ліцэй БДУ страціў прывілеі, а школьнікі — магчымасці для выбару.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Будут продвигать «правильные» ценности :)
Беларусские гос. школы после приличных частных это как Макдональдс после мишленовского ресторана (не будем обсуждать маткласс 41й - это отдельная история). Но менять их на российский онлайн просто смешно.
Зброя бывае розная.
Ну, часть беларуских частных школ, которые давали дистанционку думают насчет того, чтобы зарегаться в россии, чтобы продолжать обучение и выдавать атестаты
еще и профит поимеют - аттестат будет признаваться во всех регионах (старых и новых) России. Можно будет например поступить в мореходку на дальнем востоке. Или в барановичский колледж легкой промышленности
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 кастрычніка 2022, 15:56
Другие слова можно смело убрать :) Тут вся суть :)
не то, чтобы они сильно хотели, просто их поставили в такие условия, что если хочется продолжать бизнес, то нужно что-то делать
"Што не зрабіў расейскі штык, зробяць расейскія чыноўнік, поп і школа"