З WhatsApp можна будзе пісаць у Telegram і іншыя месенджары
Даследчыкі знайшлі ў бэта-версіі месенджара для iOS новую кросплатформенную функцыю, якая дазваляе адпраўляць паведамленні ў іншыя месенджары.

У апошняй бэта-версіі WhatsApp з’явіўся новы раздзел «Чужыя чаты», у які можна дадаваць чаты з іншых месенджараў. Такім чынам карыстальнікі WhatsApp атрымаюць магчымасць камунікаваць з карыстальнікамі іншых месенджараў і наадварот. Напрыклад, суразмоўцы з Telegram змогуць пісаць паведамленні ў WhatsApp, не маючы ўласнага ўліковага запісу ў месенджары.
У бэта-версію ўжо дададзеная сумяшчальнасць з Telegram і Discord, а з часам з’явіцца падтрымка наогул усіх месенджараў: Viber, iMessage, Signal і іншых. З’яўленне гэтай функцыі звязанае з патрабаваннямі новага закона «Аб лічбавых рынках» ЕС (DMA), які абавязвае платформы развіваць кросплатформеннасць. Дакладная дата рэлізу функцыі пакуль невядомая.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.