За ўдзел у пратэстах затрымалі топ-менеджара амерыканскай ІТ-кампаніі

Інфармацыя пра затрыманне з’явілася на адным з праўладных тэлеграм-каналаў.

3 каментарыя

На апублікаваным відэа мужчына кажа, што працуе ў iSsoft (даччыная структура буйной амерыканскай IT-кампаніі Coherent Solutions) і нібыта ўдзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе.

Таксама ён расказаў, што нібыта з’яўляецца стваральнікам тэлеграм-чата таварыства жыхароў свайго раёна, у якім нібыта размяшчалася інфармацыя аб перамяшчэнні сілавікоў.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў і СМІ, затрыманага клічуць Аляксей Яўменкоў. У ягоным профілі у лінкедзіне паказана, што ён з’яўляецца дырэктарам па інфармацыйнай бяспецы ў Coherent Solutions.

Паводле інфармацыі найстарэйшай беларускай газеты, Аляксея затрымалі каля двух тыдняў таму. 14 жніўня яму прысудзілі арышт за «дробнае хуліганства». Дзе ён цяпер знаходзіцца і ў якім статусе, невядома.


Читать на dev.by