Заробак айцішнікаў за верасень пакуль самы нізкі ў 2022
Сярэдні заробак у ІТ-сектары падае трэці месяц запар. У верасні ён склаў 5,8 тысячы рублёў, стаўшы самым нізкім не толькі сёлета, але і за апошнія дзесяць месяцаў. У валюце заробак таксама ўпаў адносна жніўня і другі месяц запар застаецца ніжэйшым за 2,3 тысячы долараў.
У мінулым месяцы ў параўнанні з вераснем мінулага года сярэдні заробак айцішнікаў у рублях вырас на 4,0%, у параўнанні са жніўнем гэтага года знізіўся на 1,8%.
Сярэдні заробак айцішнікаў у валюце склаў у верасні 2 286,6 долара (зыходзячы з сярэдняга курса за месяц). У параўнанні з вераснем мінулага года ён вырас на 2,5%, але адносна жніўня гэтага года ўпаў на 0,2%.
Сумарна за студзень-верасень сярэдні заробак у ІТ склаў 6 594,5 рубля, або 2 479 долараў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года заробак у рублях вырас на 8,7%, у доларах — на 4,3%.
Читать на dev.by