«Перадумалі закрывацца ў Беларусі». Як маюцца мабільныя распрацоўшчыкі
На тле хвалі навін пра скарачэнні ў геймдэве (Playrix, Playgendary, WannaPlay, Belka) спыталіся ў мабільных распрацоўшчыкаў гульняў і праграм, як яны маюцца.
Адгукнуліся чамусьці толькі тыя, у каго ўсё добра (і ў беларускіх офісах таксама) — калі ў вас іншая сітуацыя, пішыце нам у бот.
На тле хвалі навін пра скарачэнні ў геймдэве (Playrix, Playgendary, WannaPlay, Belka) спыталіся ў мабільных распрацоўшчыкаў гульняў і праграм, як яны маюцца.
Адгукнуліся чамусьці толькі тыя, у каго ўсё добра (і ў беларускіх офісах таксама) — калі ў вас іншая сітуацыя, пішыце нам у бот.
«З заробкамі ўсё добра, скарачэнняў апошнім часам няма»
Працую аддалена ios-распрацоўшчыкам у міжнароднай кампаніі на беларускі офіс. Распрацоўваем розныя праграмы. Офісы ёсць у Мінску, Брэсце, Варшаве, Індыі.
У Беларусі на пачатку лютага ў камандзе было больш за 500 чалавек, цяпер не ведаю. Пасля пачатку вайны кампанія адпускала ў любую лакацыю, хто куды хацеў. І амаль уся каманда з’ехала на патрабаванне заказчыка. Большасць у Варшаву, хтосьці ў Грузію, Арменію, два супрацоўнікі, у тым ліку і я, паехалі ў Лацінскую Амерыку — у Аргентыну.
Якраз напярэдадні вайны быў гадавы перагляд заробку. Мне павялічылі заробак на 40%. Але пры пераездзе яго не пераглядалі. У рэлакацыі мая кампанія не ўдзельнічала, нас перавозіла кампанія мужа.
Заробак атрымліваю ў доларах, затрымак з выплатай няма. У калег у Беларусі з заробкамі таксама ўсё добра. Скарачэнняў апошнім часам не было.
«Улетку хацелі закрыць юрыдычную асобу ў Беларусі праз праблемы з грашовымі пераказамі, але пытанне ўдалося вырашыць»
Працую распрацоўшчыкам у буйной геймдэў-кампаніі.
Улетку былі планы закрыць юрыдычную асобу ў Беларусі ў тым ліку праз праблемы з грашовымі пераказамі. Але потым пытанне ўдалося вырашыць, прычым сказалі, што грошай хопіць надоўга. Зараз офіс працягвае працаваць. Чуў, што ён арандаваны да канца года. З выплатамі заробкаў усё як мае быць.
Улетку прайшлі масавыя звальненні: не зайшоў адзін вялікі праект, яго закрылі і пачалі вычышчаць людзей, частку перавялі на новыя праекты. Цяпер нічога такога не заўважна. Але звальненняў ніхто не афішуе, таму складана сказаць, колькі менавіта супрацоўнікаў пакідаюць кампанію адносна тых, што прыходзяць. А найманне ідзе досыць актыўнае па многіх напрамках, калі меркаваць з канала ў слаку, дзе прадстаўляюць новых супрацоўнікаў.
Наогул, з пачаткам вайны кампанія адкрыла праграму рэлакейту для ўсіх. І тады топ-менеджмент працаваў з усёй кампаніяй, збіраў на сустрэчы і казаў, што лепш з’ехаць.
Пасля пачатку мабілізацыі такога не было. Толькі пашырылі спіс краін для рэлакейту (дадалі Малдову і Кыргызстан) і змянілі «каляровы рэйтынг» краіны. Напрыклад, Казахстан раней быў «жоўтым» праз складанасці з афармленнем, падатковыя плацяжы. Потым нанялі каардынатара (ёсць у Грузіі і Арменіі) і краіна стала «зялёнай». Узбекістан, наадварот, быў «зялёным», а стаў «жоўтым». Пэўна, гэта неяк звязана з палітычнай сітуацыяй.
Ад калег, якія з’ехалі з Расіі, чуў, што шмат хто ў першыя дні мабілізацыі пераязджаў у Казахстан і Сербію. Мінск амаль ніхто не разглядаў нават для транзіту.
«На рынку дэфіцыт дасведчаных спецыялістаў, якія засталіся ў Беларусі і гатовыя працаваць у офісе»
Працую ў невялікай геймдэў-студыі, якая спецыялізуецца на распрацоўцы казуальных гульняў. Офіс у Беларусі, штат меншы за 50 супрацоўнікаў.
Ніякіх праблем з выплатамі заробкаў у нас не было і не прадбачыцца. Пры гэтым кампанія апошнія некалькі месяцаў актыўна наймала людзей і працягвае гэта рабіць.
У нашым партфелі каля 20 праектаў, над паловай з іх ідзе актыўная праца. Але з адносна невялікім штатам некаторым спецыялістам прыходзіцца няпроста.
Напрыклад, праз недахоп геймдызайнераў здараецца, што распрацоўшчык выканае ўсе задачы, а новых яму не даюць, бо геймдызайнер заняты працай над трыма іншымі праектамі. І атрымліваецца, што ў адзін тыдзень працы можа быць столькі, што даводзіцца авертайміць, а ў іншы наадварот.
Магу дакладна сказаць, што на рынку дэфіцыт дасведчаных спецыялістаў, якія засталіся ў Беларусі і гатовыя працаваць у офісе. А кіраўніцтва альбо не можа фінансава дазволіць крутых спецыялістаў, альбо яны ўсе за мяжой. Таму нядаўна нанятым джунам, якія ўжо атрымалі пару месяцаў досведу, даводзіцца кіраваць пачаткоўцамі, якія прыйшлі пазней.
«Кампанія імкнецца ўсіх перавезці, рэлакантам у Польшчу даюць $1000»
Працую ў буйной міжнароднай кампаніі, якая займаецца распрацоўкай мабільных праграм (забавы, здароўе). Штат 200+ чалавек, з іх каля 100 працуе ў Беларусі.
З выплатай заробкаў праблем няма. Скарачэнні былі ўвесну — сышло каля 10%. Цяпер не звальняюць, наадварот, кампанія наймае новых супрацоўнікаў, але ў асноўным у лакацыях за мяжой. У Беларусі наймаюць у выпадку крайняй неабходнасці, тут застаецца каля 100 чалавек.
Але кіраўніцтва асцерагаецца новых санкцый, што можа адбіцца на працы беларускага офіса, таму імкнецца перавезці ўсіх супрацоўнікаў. У асноўным у літоўскі і польскі офісы.
Рэлакантам у Літву кампанія дапамагае з дакументамі, візай, кампенсуе выдаткі. Тым, хто едзе ў Польшчу, выдзяляе каля 1000 долараў на супрацоўніка, каб ён сам пераехаў і ўладкаваўся. Некаторыя з’язджаюць у іншыя краіны Еўропы, часцей з сямейных прычын, працуюць аддалена, але ім не аказваюць дапамогі з рэлакейтам.
Кампанія даўно міжнародная, а не беларуская, падзеі гэтага года не паўплывалі на спампоўванні і прыбытак.
«Найманне, па адчуваннях, скарацілася, звальненні — з улікам перфомансу»
Працую ў кампаніі, якая распрацоўвае мабільныя праграмы і гульні. Штат 300+ чалавек, офісы ў Беларусі і Польшчы.
З выплатай заробку ўсё як мае быць. Звычайна пераглядаюць раз на год, мне сёлета падвышалі адзін раз. Як і раней, ёсць выплаты на значныя падзеі, кампенсацыя спорту і іншыя плюшкі сацпакета.
Ёсць фінансавая дапамога пры пераездзе. Рэлакейт-бонус залежыць ад таго, ці адзін ты пераязджаеш, ці з сям’ёй. Таксама кампанія дапамагае з афармленнем дакументаў, аплачвае курсы польскай.
Найманне, па адчуваннях, скарацілася, вакансій стала менш, але яны ёсць. Звальненні былі, але больш планавыя з улікам перформансу. Хтосьці сыходзіў сам.
«Заробак паднялі на 20%»
Займаюся мабільнай распрацоўкай у невялікай кампаніі (27 чалавек). Асноўныя напрамкі — е-commerce і food-tech. Пішам на react-native. Ёсць офіс у Мінску, але частка супрацоўнікаў працуе аддалена ў іншых краінах.
Цяпер у кампаніі тры мабільныя распрацоўшчыкі, у гэты момант у пошуках чацвёртага, скарачэнняў дакладна не прадбачыцца. З заробкам усё добра. Тры месяцы таму мне паднялі яго на 20%.
Это как с дельфинами, те кого они потопили никому об этом не расскажут. :)
А по теме. Я вижу то, что предполагал в начале года: к концу года хайп утихнет, конторы и заказчики привыкнут/научатся работать в условиях санкций (наладят схемы перевода денег, распределят штат по разным локациям и т.д.) и жизнь в ИТ продолжится. Ибо как не раз писал: бабло побеждает зло, а для бизнеса главное бабло и значит он победит зло.
alekseyrr
Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
12 кастрычніка 2022, 14:19
8
Я вижу то, что предполагал в начале года: к концу года хайп утихнет
Как остановить смех? :)
Вы новости за последний месяц вообще не читали? :)
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
"Поэтому недавно нанятым джунам, которые уже получили пару месяцев опыта, приходится руководить новичками, пришедшими позже."
типичное бел айци 😂
Это как с дельфинами, те кого они потопили никому об этом не расскажут. :)
А по теме. Я вижу то, что предполагал в начале года: к концу года хайп утихнет, конторы и заказчики привыкнут/научатся работать в условиях санкций (наладят схемы перевода денег, распределят штат по разным локациям и т.д.) и жизнь в ИТ продолжится. Ибо как не раз писал: бабло побеждает зло, а для бизнеса главное бабло и значит он победит зло.
Как остановить смех? :)
Вы новости за последний месяц вообще не читали? :)
Какие новости? Товарищ вне политики.
Подскажите где самые правдивые, обязательно прочитаю.
А мобилизация в РФ это все происки вражеских сми? :)
Мясо для фронта тоже нужно 🥩