EPAM у топ-3, Wargaming выпаў. Паглядзелі сакавіцкія заробкі айцішнікаў у літоўскіх офісах.

EPAM увайшоў у топ-3 кампаній з беларускімі каранямі ў Літве паводле ўзроўню сярэдняга заробку за сакавік. Лідар снежаньскага рэйтынга Wargaming не патрапіў нават у топ-5. Паглядзелі, які заробак у супрацоўнікаў гэтых ды іншых кампаній (паводле даных rekvizitai.vz.lt).

22 каментарыя

Топ-3

Найбольшы сярэдні заробак (брута) выявіўся ў супрацоўнікаў геймдэў-кампаніі Melsoft — 13,5 тысяч еўра. Улічваючы, што ў студзені і лютым літоўская каманда атрымала ў сярэднім крыху больш за 5 тысяч еўра, з усяго відаць, у сакавіку кампанія выплаціла спецыялістам квартальныя бонусы.

Падобная сітуацыя была і ў першым квартале мінулага года, што праўда, тады заробкі былі вышэйшыя. Напрыклад, у студзені і лютым 2022 супрацоўнікі Melsoft атрымалі 8 тысяч еўра, а ў сакавіку — амаль 39 тысяч. Сёлета сакавіцкія бонусы, мяркуючы з усяго, выйшлі сціплейшымі.

Літоўская «дачка» EPAM апынулася на другім месцы ў заробкавым рэйтынгу. За сакавік сярэдні заробак у кампаніі перавысіў 6,6 тысячы еўра. У сакавіку мінулага года сярэдні заробак быў крыху вышэйшы — 6,8 тысячы еўра. Пры гэтым у параўнанні са студзенем і лютым гэтага года заробак вырас больш як на 40%.

Нагадаем, па выніках першага квартала EPAM sistemos заняла другое месца сярод літоўскіх ІТ-кампаній паводле падатковых адлічэнняў. За студзень-сакавік кампанія пералічыла ў літоўскі бюджэт 4 мільёны еўра падаткаў — у 4 разы больш, ніж у першым квартале 2022 года.

У топ-3 заробкавага рэйтынгу таксама апынуўся AR-стартап Wannaby. За сакавік сярэдні заробак тут склаў крыху больш за 6 тысяч еўра. У параўнанні з сакавіком мінулага года заробак вырас на 22%.

Лідар мінулага рэйтынга

У пяці кампаніях з беларускімі каранямі сакавіцкі заробак перавысіў 5 тысяч еўра. Сярод іх апынуўся і лідар аналагічнага снежаньскага рэйтынгу Wargaming. За сакавік сярэдні заробак у літоўскім офісе склаў 5,1 тысячы еўра (7 месца сярод усіх кампаній). Нагадаем, у снежні мінулага года дзякуючы выплачаным бонусам і прэміям сярэдні заробак у Wargaming Vilnus быў амаль у тры разы вышэйшым — 14,8+ тысячы еўра.

Пры канцы красавіка літоўская каманда Wargaming упершыню перавысіла планку ў 1000 зарэгістраваных спецыялістаў, аднак цяпер у штаце толькі 994 супрацоўнікі. Па выніках першага квартала гэтага года Wargaming апынуўся на першым месцы паводле сумы выплачаных падаткаў сярод усіх ІТ-кампаній Літвы.

У дзевяці кампаній з беларускімі каранямі сярэдні заробак за сакавік перавысіў 4 тысячы еўра, але не дацягнуў да 5 тысяч еўра. У дзвюх кампаній сярэдні заробак за сакавік не дацягнуў да 3 тысяч еўра — Yukon Advanced Optics Worldwide і SoftTeco LT.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.

Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Wargaming пасунуў EPAM і лідзіруе па падатках у Літве
Па тэме
Wargaming пасунуў EPAM і лідзіруе па падатках у Літве
На мяжы зноў ператрусы і праверкі тэлефонаў. Асаблівая ўвага да тых, хто жыве не ў РБ 
Па тэме
На мяжы зноў ператрусы і праверкі тэлефонаў. Асаблівая ўвага да тых, хто жыве не ў РБ
У Wargaming упершыню 1000+, EPAM скараціўся. Як маюцца офісы ў Літве
Па тэме
У Wargaming упершыню 1000+, EPAM скараціўся. Як маюцца офісы ў Літве
У Літве працуюць 4 тыс. рэлакантаў з РБ, а ў Вільні жыве 23 тыс. беларусаў
Па тэме
У Літве працуюць 4 тыс. рэлакантаў з РБ, а ў Вільні жыве 23 тыс. беларусаў
«Часам літоўцы дзівяцца нашаму выбару». Экспаты пра жыццё ў Літве
Па тэме
«Часам літоўцы дзівяцца нашаму выбару». Экспаты пра жыццё ў Літве

Читать на dev.by