Заробкі ў Крэмніевай даліне ўпалі больш за ўсё ў ЗША ў 2023 годзе

Ад 2022 года айцішныя кампаніі скарацілі каля 40 тысяч супрацоўнікаў у Крэмніевай даліне. З кожным раўндам звальненняў рынак становіцца ўсё менш прыветным для вызваленых спецыялістаў, становішча якіх пагаршаецца падзеннем заробкаў.

Аналітыкі нью-ёркскай арганізацыі Women Impact Tech вывучылі зарплатныя даныя па ЗША за 2020–2023 гады і пацвердзілі ўжо вядомае: кампаніі зацягваюць паясы, скарачаючы людзей і ўзнагароды. І многім людзям складана знайсці працу, якая дазваляла б забяспечыць камфортнае жыццё ў галіне заліва, піша Mercury News.

Пакінуць каментарый

Крэмніевая даліна па-ранейшаму прапаноўвае самыя высокія заробкі ў краіне. Але менавіта тут зафіксаванае самае вялікае іх зніжэнне летась у параўнанні з 2022-м сярод тэхналагічных цэнтраў ЗША — на 15%.

У Women Impact Tech адзначаюць, што гэта мацней адбіваецца на жанчынах праз гендарны разрыў у аплаце працы. На прадстаўніц прыгожага полу прыпадае 28% усіх работнікаў ІТ-сферы. У цэлым па краіне яны атрымліваюць на 14-16% менш за калег-мужчын.

Яшчэ горшая сітуацыя ў нядаўніх выпускнікоў. Маладым спецыялістам ІТ-кампаніі хочуць плаціць усё менш — часам прапановы знаходзяцца ў раёне $60 тысяч за год. Некаторыя лічаць за лепшае з’ехаць з даліны з разлікам калі-небудзь вярнуцца.

Мясцовыя рэкруцёры кажуць, што некаторыя кампаніі плацяць супрацоўнікам ніжэй за рынак вобласці заліва, але наўзамен даюць гнуткасць — напрыклад, магчымасць працаваць аддалена і рэлакавацца ў бюджэтнейшыя месцы.

Зрэшты, адзначаюць у Women Impact Tech, сёння ці не кожная кампанія — тэхналагічная, ці то ў рытэйле, сферы гасціннасці, ці то ў іншых, таму айцішныя пазіцыі можна знайсці не толькі ў ІТ-кампаніях.

Гарады ЗША з найвышэйшымі айцішнымі заробкамі
Па тэме
Гарады ЗША з найвышэйшымі айцішнымі заробкамі
АІ-інжынеры зарабляюць на $100 тысяч больш за «звычайных» калег
Па тэме
АІ-інжынеры зарабляюць на $100 тысяч больш за «звычайных» калег
16 университетских специализаций, которые оплачиваются лучше всего спустя пять лет после выпуска
По теме
16 университетских специализаций, которые оплачиваются лучше всего спустя пять лет после выпуска

Читать на dev.by