Gurtam у лідарах, EPAM не трапіў. Топ-10 ІТ-кампаній з беларускімі каранямі па заробках у Літве

Сэрвіс rekvizitai.vz.lt абнавіў інфармацыю аб сярэдніх заробках у літоўскіх офісах кампаній. 

Склалі топ-10 ІТ-кампаній з беларускімі каранямі па ўзроўні сярэдняй зарплаты за жнівень. І паглядзелі на зарплатныя скачкі ў кампаніях на працягу лета.

18 каментарый

У большасці ІТ-кампаній з топа-10 не назіралася сур’ёзных перападаў у зарплаце на працягу лета. Розніца паміж паказчыкамі сярэдняй зарплаты ў розныя месяцы складае 2-5%

Але ў асобных кампаній гэтая розніца выявілася істотнейшай — 15-50%.

У жніўні лідарам па ўзроўні сярэдняй зарплаты сярод ІТ-кампаній з беларускімі каранямі стала Gurtam. За месяц сярэдні заробак па кампаніі склаў амаль 6,6 тыс. еўра брута. Гэта самы высокі заробак на працягу лета. Для параўнання: у чэрвені–ліпені сярэдні заробак быў крыху вышэйшы за 5,6 тыс. еўра брута (меншы на 15%). 

На другім месцы ў зарплатным рэйтынгу апынуўся распрацоўшчык праграмы для жаночага здароўя Flo. У жніўні сярэдні заробак па кампаніі склаў 6,1 тыс. еўра брута. Адносна чэрвеня-ліпеня паказчык сярэдняй зарплаты змяніўся нязначна. 

Топ-3 зарплатнага рэйтынгу замкнула геймдэў-студыя Belka Games. Па выніках жніўня сярэдні заробак па кампаніі склаў 5,7 тыс. еўра брута. У параўнанні з ліпенем гэтага года сярэдні заробак не змяніўся, а вось адносна чэрвеня ўпаў на 40%. Верагодна, такая анамалія тлумачыцца тым, што якраз у чэрвені супрацоўнікі кампаніі атрымалі гадавыя бонусы.

Падобная гісторыя ў Wargaming Vilnius. У чэрвені дзякуючы гадавым бонусам сярэдняя зарплата ў кампаніі перавысіла 12 тыс. еўра брута. Але ўжо ў ліпені–жніўні зарплата вярнулася да звыклых значэнняў — 5,4-5,6 тыс. еўра брута

Таксама зарплатныя скачкі на працягу лета назіраліся ў Wannaby. Праўда, анамальны рост адбыўся ў ліпені — сярэдняя зарплата па кампаніі перавысіла 8,3 тыс.еўра брута. У чэрвені і жніўні заробак не перавысіў 5,3 тыс. еўра брута

Адзначым, што ў топ-10 ІТ-кампаній з беларускімі каранямі з самымі высокімі заробкамі па выніках жніўня не трапіў EPAM. Паводле даных rekvizitai.vz.lt, за жнівень сярэдні заробак па кампаніі склаў 4,7 тыс. еўра брута. У параўнанні з чэрвенем-ліпенем зарплата змянілася нязначна.

Заробак айцішнікаў у Мінску на 20-70% вышэйшы, чым у рэгіёнах
Па тэме
Заробак айцішнікаў у Мінску на 20-70% вышэйшы, чым у рэгіёнах
Заробак айцішнікаў упаў за лета ў рублях і ў валюце
Па тэме
Заробак айцішнікаў упаў за лета ў рублях і ў валюце
Джуну €1800, сеньору €10000+. Кого и на какую зарплату ИТ-компании ищут в Литве в начале осени
По теме
Джуну €1800, сеньору €10000+. Кого и на какую зарплату ИТ-компании ищут в Литве в начале осени

Читать на dev.by