Туск: прывезлі беларускіх «айцішнікаў» — дапамаглі будаваць агентуру

Прэм’ер-міністр Польшчы апублікаваў рэзкі твіт з крытыкай міграцыйнай палітыкі партыі PiS, піша канал Dzik Pic.

177 каментарыяў
Крыніца

Вось што там сказана: «Так, яшчэ раз. Яны ўвозілі СОТНІ ТЫСЯЧ мігрантаў з Азіі і Афрыкі (адначасова зарабляючы на візах), а таксама расійскіх і беларускіх „айцішнікаў“, дапамагаючы ствараць замежную агентуру. Хочуць прыкрыць гэта расісцкай прапагандай. Разлічваюць на кароткую памяць і гучнасць свайго крыку».

Восенню 2023 года на фоне перадвыбарнай барацьбы ў Польшчы разгарэўся візавы скандал. Першапачаткова ён узнік праз бескантрольную выдачу дакументаў у краінах Афрыкі і Азіі, але хутка перакінуўся на Беларусь праз гандаль слотамі, а затым раптам на праграму PBH і айцішнікаў. 

Пры канцы студзеня МЗС Польшчы прыпыніла праграму Poland.Business Harbour. На думку міністэрства, візы па праграме «Poland. Business Harbour» часта выкарыстоўваліся «для мэт, несумяшчальных з яе прызначэннем». Улады лічаць, што ў рамках РВН «абсалютна бескантрольна былі ўвезеныя ад 50 да 90 тысяч замежнікаў».

Нядаўна камісія па расследаванні візавага скандалу пачала шукаць сувязь паміж візамі PBH і падпаламі. Пры канцы мая польскія спецслужбы затрымалі трох чалавек, якія маглі быць датычныя да серыі дыверсій на тэрыторыі Польшчы. Паводле СМІ, гэта былі два беларусы і паляк, якія «планавалі па ўказанні расійскіх спецслужбаў падпальваць гандлёвыя цэнтры, рэстараны і будаўнічыя склады».

PBH не апраўдала спадзеваў — чыіх? Разбор пра самую вялікую рэлакейт-праграму
Па тэме
PBH не апраўдала спадзеваў — чыіх? Разбор пра самую вялікую рэлакейт-праграму

Читать на dev.by