Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Будынак яшчэ стаіць, а школы няма — дзяцей у вёсцы стала зусім мала». Айцішнік алічбаваў сямейны альбом пра Беларусь, што сыходзіць

Распрацоўшчык Дзмітрый да пераезду ў Еўропу паспеў алічбаваць сямейны альбом з чатырох соцень здымкаў, самым старым з якіх амаль сто гадоў. Ён згадзіўся паказаць devby некалькі сямейных рэліквій і распавесці, як яны дапамагаюць яму ў эміграцыі.

6 каментарыяў

Распрацоўшчык Дзмітрый да пераезду ў Еўропу паспеў алічбаваць сямейны альбом з чатырох соцень здымкаў, самым старым з якіх амаль сто гадоў. Ён згадзіўся паказаць devby некалькі сямейных рэліквій і распавесці, як яны дапамагаюць яму ў эміграцыі.

Калі паездкі дадому немагчымыя, беларусы шукаюць спосабы наведваць родныя мясціны віртуальна ці хаця б у думках. Часам такія падарожжы ўсталёўваюць сувязь з блізкімі нават больш глыбокую, чым званок у месэнджары. Гісторыю распавядае праект «На сувязi».

— Гадоў сем таму, калі дзядуля быў яшчэ жывы, я прыехаў да яго ў госці і папрасіў фотаальбом, каб аблічбаваць. Спецыяльна для гэтага набыў сканер, адсканаваў усе фатаграфіі, запісаў на дыскі і падарыў некалькі экзэмпляраў радні. Гэта заняло час, але дзякуючы таму намаганню сямейны фотаархіў у мяне заўсёды пад рукой.

Пакуль я жыў у Беларусі, раз у пару месяцаў ездзіў да бацькоў і заязджаў у вёску дзядоў — пахадзіў па вёсцы, на ўсё паглядзеў, падзарадзіўся — і жывеш далей.

Зараз мне гэта недаступна. Калі праз некалькі гадоў пасля пераезду пачала наступаць настальгія па родных мясцінах, фотаздымкі выдатна дапамаглі аднавіць сувязь са сваімі каранямі, уявіць тое, што я не магу зараз пабачыць ужывую, успомніць бабуль і дзядулю.

Усе мае бабулі, дзядулі, прабабулі і прадзядулі — з Сенненскага і Аршанскага раёнаў Віцебскай вобласці. Калі яны і пераязджалі, то толькі ў суседнюю вёску. З гэтымі мясцінамі звязаны ўспаміны майго дзяцінства.

Гэта мая прабабуля Ірына каля дома ў Сенненскім раёне — лета, яна басанож выйшла на вуліцу. Сцяжынка, якая сыходзіць улева, вядзе да другога ўваходу ў дом. За рамбападобным акном — кацельня. За бабуляй — палісаднік з малінай, а справа відаць пуня — так у вёсцы называлі сенавал.

Гэта фота, напэўна, з пачатку 90-х, прабабулі на ім ужо за 80. Здымаў, хутчэй за ўсё, яе ўнук, мой дзядзька. Я гэты час ужо добра памятаю, мне было гадоў 5-6, і я праводзіў лета ў вёсцы. Прабабулі не стала, калі мне было 10, але яна паспела прыняць удзел у маім выхаванні: кніжкі чытала, ды і проста пiльнавала, каб я не нашкодзіў.

Справа ад прабабулі стаіць кашык — такія, найчасцей з аплеценага дроту, выкарыстоўвалі пры пасадцы бульбы. У яго клалі насенне падчас пасадкі, а падчас капання збіралі ўраджай.

У доме заўжды шмат працы: агарод капаць-паліваць-палоць, кароў выганяць-заганяць, секчы курам траву, свіны гной вывозіць. Кожнае лета ў чэрвені быў першы пакос травы. Нейкі час яе перакульвалі, сушылі, потым згрэбвалі ў капы, стагі, і на трактары або на кані ў некалькі заходаў прывозілі ў вёску. З вазка сена закідвалі ў пуню, а ўнутры яго хтосьці прымаў і раскідваў раўнамерна.

Вясковая фішка — спаць на сенавале, калі свежае сена толькі прывезлі, і яно яшчэ не пыльнае. Галоўнае — узяць пакрывала, каб сена не калола. Ты ляжыш і ўдыхаеш пах травы, слухаеш прыроду — класна.

Дом па тых часах — салідны: дзед Аркадзь быў старшынёй калгаса. У маім дзяцінстве яны жылі тут з бабуляй Кацярынай і прабабуляй Ірынай (цешчай дзеда), а да гэтага ў доме выраслі іх дзеці — дачка і тры сыны, мая маці і дзядзькі. Свайго цесця дзед не ведаў: муж прабабулі Ірыны загінуў у баі ў ліпені 1944 на тэрыторыі Літвы.

Вось здымак, дзе дзед на фоне дома. За домам — высачэзная ліпа. Яна рухнула сама недзе ў 1992-м — проста ад старасці. Пашанцавала, што ўпала не на дом, а ў бок возера.

У доме зараз ніхто з радні не жыве, ён выстаўлены на продаж.

Гэта фота зроблена, верагодна, у пачатку 50-х. Бабулі і дзядулі на ім трохі за 20. Хутчэй за ўсё, яны ўжо жанатыя, але яшчэ без дзяцей. Мне падабаецца разглядаць не толькі твары, але і тое, як яны апрануты, якая мода была на адзенне і прычоскі ў той час.

Бабуля Кацярына ўсё жыццё працавала настаўніцай пачатковых класаў. У вёсцы жылі сем'і, у якіх мая бабуля выхавала тры пакаленні. Вось на гэтым фота з 60-х гадоў — пачатку 70-х — вясковая школа. Справа — службовая машына дзеда, верагодна, ГАЗ-69.

Праўда, на фота — будынак асноўнай школы, яшчэ быў будынак для малодшай школы. Ён хутчэй за ўсё канца 60-х ці пачатку 70-х. Дакладна пасля 64-га года.

Сам гэты будынак яшчэ стаіць, але школа ўжо гадоў 15 як зачынена, таму што дзяцей у вёсцы стала зусім мала. А калісьці дзяцей было так шмат, што быў нават дзіцячы садок, у пачатку 90-х гадоў ён яшчэ працаваў.

Вёска пакуль жыве. Праўда няма ўжо паштовага аддзялення (а некалі было і аддзяленне банка), калгаснай кацельні і складоў, зернесушылкі, кузні.

Пакуль бабуля Кацярына была жывая, яна была цэментам для нашай сям'і, на ёй трымаліся блізкія адносіны паміж роднымі. На Вялікдзень у дом прыязджалі ўсе дзеці са сваімі сем’ямі — збіралася чалавек 16-17. Бабуля памерла ў 2009-м. Дзядуля Аркадзь перажыў бабулю на 14 гадоў, ён дажыў да 95-ці.

А вось гэты здымак, калі верыць надпісу, 1932 года. На ім — прадзед Павел і яго жонка, прабабуля Дуня. І іх трое на той момант дзяцей, у тым ліку мой дзед Аркадзь (справа), яму 4 гады. Відаць, што фота зроблена ў салоне. Магчыма, дзеля гэтага ўся сям’я паехала ў райцэнтр Сянно або нават у Віцебск.

Звяртае ўвагу, што ва ўсіх — добры скураны абутак на шнурках. Прадзед Павел таксама быў старшынёй калгаса, магчыма, гэтым тлумачыцца нядрэнны дастатак сям'і. Насамрэч я вельмі мала ведаю пра тое, як яны жылі. Дзед памёр, яго не распытаеш. Ведаю толькі, што ў вайну прадзеда Паўла павесілі немцы.

Яшчэ ёсць фотакартка прапрадзеда Аверʼяна, бацькі прабабулі Ірыны. Прабабуля нарадзілася ў 1907 годзе, гэта значыць прапрадзед родам з XIX стагоддзя. І мы пра яго нічога не ведаем — ёсць толькі фота.

Для мяне гэтыя здымкі — сувязь з продкамі. Не для ўсіх гэта мае вялікае значэнне, не ўсе, як я, цесна мелі стасункі са сваімі бабулямі і дзядулем. Але калі гэта важна, то трэба паспець захаваць памяць аб мінулым, бо з часам фатаграфіі выцвітаюць, альбомы губляюцца, а людзі сыходзяць.

Відавочна, калі ў вас ёсць сямейны альбом, то трэба яго алічбаваць. І калі ёсць старэнькія родныя, то варта іх распытаць пра іх жыццё і гэтыя аповеды запісаць. Думаю, настане дзень, калі сямейны архіў стане цікавы вашым дзецям.

«Люди уезжают за лучшей жизнью — это нормально». 80-летняя бабушка о том почему внуки далеко в Рождество (и это со страной не впервые)
«Люди уезжают за лучшей жизнью — это нормально». 80-летняя бабушка о том, почему внуки далеко в Рождество (и это со страной не впервые)
По теме
«Люди уезжают за лучшей жизнью — это нормально». 80-летняя бабушка о том, почему внуки далеко в Рождество (и это со страной не впервые)
Чытайце таксама
Турчын распавёў пра сотню робатаў на «Савушкіным прадукце», інтэлектуальным самазвале і ролі ПВТ у «індустрыі 5.0»
Турчын распавёў пра сотню робатаў на «Савушкіным прадукце», інтэлектуальным самазвале і ролі ПВТ у «індустрыі 5.0»
Турчын распавёў пра сотню робатаў на «Савушкіным прадукце», інтэлектуальным самазвале і ролі ПВТ у «індустрыі 5.0»
У беларускіх студэнтаў з'явіцца ўнікальная магчымасць адправіцца па абмене ў Паўночную Карэю
У беларускіх студэнтаў з'явіцца ўнікальная магчымасць адправіцца па абмене ў Паўночную Карэю
У беларускіх студэнтаў з'явіцца ўнікальная магчымасць адправіцца па абмене ў Паўночную Карэю
4 каментарыя
У некаторых гарадах Беларусі могуць знікнуць звычайныя аўтобусы
У некаторых гарадах Беларусі могуць знікнуць звычайныя аўтобусы
У некаторых гарадах Беларусі могуць знікнуць звычайныя аўтобусы
3 каментарыя
У Нацбанку сказалі, калі ўсім беларусам стане даступнай «суверэнная альтэрнатыва міжнародным плацежным сістэмам»
У Нацбанку сказалі, калі ўсім беларусам стане даступнай «суверэнная альтэрнатыва міжнародным плацежным сістэмам»
У Нацбанку сказалі, калі ўсім беларусам стане даступнай «суверэнная альтэрнатыва міжнародным плацежным сістэмам»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Bobik Gavkalo
Bobik Gavkalo Грызу кости в БУДКА_У_ЗАБОРА
4

Паводле перапісу насельніцтва 2019 года, насельніцтва Беларусі складае 9 413 446 чалавек.

Паводле ацэнак ААН на пачатак 2024–2026 гадоў, за межамі Беларусі пражывае каля 790–800 тысяч эмігрантаў з Беларусі, што складае прыкладна 8,7–10% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны.

Гэта азначае, што ў краіне каля 9 150 000 белорусаў, г.зн. змяншэнне на 350 000.(вялікі горад у рэгіёне) То гэта яшчэ аптымістычная лічба, але мы працягваем рабіць усё, што заўгодна, толькі не тое, каб трымаць людзей тут.

[Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024]

Людзі п'юць сябе да смерці ад роспачы і дэградацыі свайго асяроддзя. Усведамленне сваёй бездапаможнасці альбо ламае іх, альбо штурхае ў воды, багацейшыя на кісларод. Як правіла, гэта замежныя воды.

І павага аўтару. Спадзяюся, што аднойчы ён вернецца на радзіму.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 30 студзеня 2026, 12:55

0

Грустно всё это. Так любимая аппаратом централизация проникает во все сферы жизни, все блага и возможности концентрируются в одном месте. "за МКАДом жизни нет" (с)

1

Чем меня шокировала Польша - это в сопоставимом уровне жизни по всей территории, без концентрации всего только в Варшаве. Тут нет такой пропасти в уровне жизни между деревней и столицей. В польских деревнях комфортно жить и работать. Полагаю что основа равномерного распределения уровня жизни - сбор налоговых поступлений, в отличие от Беларуси где почти всё в Минск, тут большая часть остается в местных бюджетах и реально работает самоуправление, а не назначенцы со столицы.

Booblegoom Ebinovich
Booblegoom Ebinovich Подполковник в шарага N2395763295
2

В том числе - крупные ретейловские магазины и интернет высокоскоростной со связью. То есть в деревне можно жить и работать.

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
1

Ну и работа там есть

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
1

Как же все таки наша страна похорошела за 33 года власти Президента. Ушли в прошлое покосившиеся строения и на их месте выросли современные человейники минск-мир и прочие бетонные сооружения.