Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«У мамы ў Беларусі было сваё жыццё — а ў Польшчы няма». Як айцішнікі забіраюць бацькоў да сябе

Не ўсе змаглі інтэгравацца — разбярэм іх досвед.

9 каментарыяў
«У мамы ў Беларусі было сваё жыццё — а ў Польшчы няма». Як айцішнікі забіраюць бацькоў да сябе

Не ўсе змаглі інтэгравацца — разбярэм іх досвед.

«Ведаюць Познань i як тут што ўладкавана, лепш за мяне. Скiдваюць мне анонсы мерапрыемстваў»

Аляксандр, экс-студэнт БДУIР i Golang-распрацоўшчык, студэнт унiверсiтэта iмя Адама Мiцкевiча ў Познанi:

— Я перавёз за мяжу маму i сястру — у Беларусi ў мяне засталiся толькi бабуля з катом. 

Не скажу, што ў мацi быў выбар, пераязджаць цi не. Пасля таго, як з’ехаў я, ёй кiнулi пад дзверы позву ў мiлiцыю — а гэтак жа не робiцца, такая паперка не з’яўляецца нагодай, яе можна ўзяць i выкiнуць, i нiкуды не iсцi. Але гэта быў званочак: відаць штосьці не так, за яе ўжо ўзялiся. Мы напружылiся — маўляў, трэба ж пачысцiць сацсеткi. Я сеў — i пакуль усё выдалiў, столькi нерваў зманаваў!

Потым, калi яна ляжала ў больнiцы пасля аперацыi, да яе ў палату завiтаў мiлiцыянер з пухлай такой папачкай: «Вось тут у мяне раздрукоўкі вашых публікацый». Я, як дазнаўся пра гэта, сказаў ёй: «Ну, позна думаць, з’язджаць, ці не — трэба рэчы збiраць». Мне дапамаглi зрабiць для яе вiзу ў Лiтву — вясной 2022 гэта яшчэ было магчыма. Ну, i праз Лiтву яна апынулася ў Польшчы.

Дабiралiся яны з сястрой не без прыгод: яны ўзялi з сабой сабаку, бо не пакiнеш жа, — а на мытнi запатрабавалi, каб яго растаможылi. Але ж пераезд прайшоў добра: я адразу прывёз iх у Вiльню — мы пажылi некалькi дзён у нашых знаёмых, смачна елi, гулялi. А потым паехалі ў Познань. Я знайшоў для iх кватэру — хоць і маленькую, але ўтульную.

Часу ў мяне бракавала — трэба было щукаць вельмi хутка. Яшчэ калi маці збіралася, да яе прыйшоў мiлiцыянер, i кажа: «Добры дзень! Вы яшчэ тут?» — яна адразу ўцямiла, чаго хочуць улады: каб яна хутчэй звалiла. Гэта ўжо нават не намёк быў.

Я разумеў: нельга пасадзiць сям’ю ў кватэры — яны ж пачнуць сябе накручваць. Я адразу ж пазнаёмiў iх з горадам: тут такiя месцы, тут шопiнг… Яны пачалi адразу ўсюль лазiць, забавы нейкiя пазнаходзiлi — такiя актыўныя. 

Сёння ведаюць Познань i як тут што ўладкавана, лепш за мяне. Скiдваюць мне анонсы розных мерапрыемстваў.

За месяц мацi знайшла працу (спачатку працавала прыбiральшчыцай па-чорнаму, а зараз мае ўмову аб працы, ну, i падпрацоўкi), малую ўладкавала ў школку — словам, iнтэгравалася. Польская мова для яе, канечне, незнаёмая, — але мацi пачала цікавіцца, спачатку размаўляла нейкай мяшанкай, а цяпер досыць прыстойна, ва ўжондах яе ўсе разумеюць. Галоўнае ж — не замарочвацца, а iсцi i лупiць, як можаш, не баяцца. Я i сам так вывучаў польскую мову. 

Так, у замежжы ўсё вымагае сваіх высілкаў, але маці ў мяне прабіўная. Яна не можа проста так сядзець і чакаць, пакуль усё ў рукi само звалiцца. 

Сястра, якой 9 гадоў, таксама добра iнтэгравалася. Яна ў нас такая шпаркая: польскую мову хутка вывучыла, бо на дзіцячых пляцоўках адразу iшла да дзяцей знаёміцца. Зараз сама засвоiла кірыліцу (у Беларусi яна наведвала толькi дзiцячы садок) — i перакiдваецца са мною смешнымi эсэмэскамi. Я гляджу на яе i разумею, што гэта дзiцёнак глабальнага свету: i беларуска, i немка (праз бацьку). А Польшча таксама зрабiла свой унёсак у яе сталенне як асобы i застанецца з ёю. 

«Сказала: у мамы ў Беларусі ёсць свае жыццё — а ў Польшчы няма. Тут яна бабуля майму дзіцяці» 

Аксана*, BA/CA:

— Мы пераехалі ў Польшчу ў 2022 годзе. Кампанія, у якой мы з мужам працавалі, рабіла візы ў тым ліку для блізкіх сваякоў — і я ўключыла ў спіс маму, а раптам дадуць. 

У візавы цэнтр мама прыехала са словамі: «Добра, няхай штамп будзе на выпадак, калі вайна і да нас дойдзе». Але, калі візы ўжо стаялі ў пашпарце, заўпарцілася: «Навошта мне туды? А як жа мая дача без мяне?» Ехаць ні за што не хацела: «Ну, вы едзьце, уладкуйцеся там, а я, так і быць, можа, вас наведаю як-небудзь». 

Магчыма яна б ніколі не наважылася на пераезд, але тут падаспела навіна — я даведалася, што цяжарная. У выніку вырашылі так: мы едзем раней, а яна — калі я нараджу, дапамагаць з малым. 

Мама сапраўды прыехала. Але мы зрабілі памылку — вырашылі, што жыць яна будзе з намі: так жа зручней і танней. Не, аказалася, не зручней. Яна змучвалася і стамлялася не менш за мяне, бо пры любым піску ляцела «на крылах ночы» да дзіцяці, не высыпалася, а яшчэ трывожылася і раздражнялася. Яна часта казала, што ў Беларусі ўжо магла б схадзіць у паліклініку і спытаць, чаго дзіця плача, — а тут…

Калі мы зразумелі, што жыць разам — гэта ўсё ж пакута, мы знялі для мамы «кавалерку» (яна настойвала на варыянце «паменш»). Стала прасцей: хоць мама і праводзіла ў нас усе дні — але спала ў сябе, асобна. 

Год пасля я выйшла на працу. А мама стала фултайм-нянькай. І лепшай нянькі для майго дзіцяці было не знайсці, але гэта другая наша памылка: яна жыла ўнукам, размаўляла толькі з ім (і з намі, зразумела), а мову не вучыла, нідзе не бывала, ні з кім больш не кантактавала. Яна нават не гатавала для сябе ў сваёй кватэры — толькі начавала там.

Калі мы вырашылі аддаць малога ў дзіцячы сад, яна спачатку перажывала, як ён адаптуецца, але паступова прызвычаілася. І стала прасіцца назад у Беларусь: «адным вочкам глянуць, што з дачай». 

Ці трэба казаць, што мама з’ехала «з канцамі». Не, яна прыязджала да нас наведаць яшчэ некалькі разоў, але потым вярталася ў Беларусь.

Я размаўляла з яе сяброўкай, хацела прыцягнуць у саюзнікі, каб яна пераканала маму перабрацца да нас назаўсёды. А тая сказала: у мамы ў Беларусі ёсць свае жыццё — а ў Польшчы няма. «Там яна бабуля твайму дзіцяці і больш ніхто». А яна хоча хадзіць у тэатр, сустракацца з сяброўкамі, на тую ж дачу ездзіць. «У Польшчы яна ні з кім не завяла знаёмства». 

Але я не губляю надзеі, што мы зможам пераканаць маму аднойчы. Галоўнае — перавозіць яе не як няньку. Ёй патрэбны тут інтарэсы і зносіны не толькі з сям’ёй, тады ёй у Польшчы спадабаецца.

«Мама паездкі [у Мінск] называе „агітцягнік“: спадзяецца схіліць сябровак перабрацца ў Батумі»

Аляксей*, франтэнд-распрацоўшчык:

Я пераехаў у Грузію ў сакавіку 2022 года. Бацькі засталіся ў Беларусі. Я ездзіў да іх, яны — да мяне. 

Калі я прадаў кватэру ў Мінску і купіў у Тбілісі, мама з татам засмуціліся: ну вось, маўляў, цяпер ты пусціш там карані, а на нас забудзешся. А потым раптам мама стала казаць, што ў суседзяў сын набыў кватэру ў Батумі — а сам у Мінску жыве. А тая кватэра «працуе» і прыносіць нядрэнныя грошы. 

Я зразумеў, да чаго яна вядзе: бабуля пасля смерці пакінула ёй сваю кватэру, нейкі час там жыў мой траюрадны брат, пакуль у ВНУ ў Мінску вучыўся. І вось цяпер мама вырашыла яе прадаць — і ўкласціся ў нерухомасць, як суседскі сын. Я падтрымаў гэта рашэнне. Так у мамы з’явілася невялікая кватэрка ў Батумі — адразу з аздабленнем, каб не мучыцца з рамонтам.

На нейкі час бацькі пераехалі туды самі. Загарэўшы-накупаўшыся, вырашылі, што здаваць яе не будуць. Здалі сваю мінскую кватэру, а самі засталіся ў Батумі. Як абяцала мама тату, «пакуль не надакучыць». 

І вось вынік: бацькі жывуць у Батумі трэці год — палёт нармальны, не надакучыла. Мама з бацькам кампанейскія — завялі тут знаёмых, у тым ліку беларусаў, сябруюць. Вывучаюць грузінскую — забаўна назіраць, як мама спрабуе размаўляць з мясцовымі жыхарамі, пераходзячы час ад часу на мову жэстаў. А яшчэ яны запісаліся на танцы (што для мяне стала навіной). Час ад часу яны ездзяць у Мінск — мама гэтыя паездкі называе «агітцягнік»: яна не губляе надзеі схіліць сваіх сябровак перабрацца ў Батумі, каб жыць там «усёй бандай». 

Бацькам па душы клімат у Грузіі, мама ненавідзіць зіму — а ў Батумі яе няма. Я неяк у жарт заўважыў, што дзіўна: мама так перажывала, што я ад іх з’ехаў, а сама пасялілася не ў Тбілісі. На што яна сказала: «Падумаеш! Гэта як калі б ты з Мінска з’ехаў у Брэст — чаго перажываць?»


* Імёны спікераў зменены на іх просьбу

«За месяц падаражэла на $20 тыс.». Чаму айцішнікі купляюць кватэры ў Грузіі
«За месяц падаражэла на $20 тыс.». Чаму айцішнікі купляюць кватэры ў Грузіі
Па тэме
«За месяц падаражэла на $20 тыс.». Чаму айцішнікі купляюць кватэры ў Грузіі
Чытайце таксама
«Будынак яшчэ стаіць, а школы няма — дзяцей у вёсцы стала зусім мала». Айцішнік алічбаваў сямейны альбом пра Беларусь, што сыходзіць
«Будынак яшчэ стаіць, а школы няма — дзяцей у вёсцы стала зусім мала». Айцішнік алічбаваў сямейны альбом пра Беларусь, што сыходзіць
«Будынак яшчэ стаіць, а школы няма — дзяцей у вёсцы стала зусім мала». Айцішнік алічбаваў сямейны альбом пра Беларусь, што сыходзіць
Распрацоўшчык Дзмітрый да пераезду ў Еўропу паспеў алічбаваць сямейны альбом з чатырох соцень здымкаў, самым старым з якіх амаль сто гадоў. Ён згадзіўся паказаць devby некалькі сямейных рэліквій і распавесці, як яны дапамагаюць яму ў эміграцыі.
6 каментарыяў
Кампаніі забілі на джуноў. Што будзе, калі памруць усе сеньёры?
Кампаніі забілі на джуноў. Што будзе, калі памруць усе сеньёры?
Кампаніі забілі на джуноў. Што будзе, калі памруць усе сеньёры?
Меркаваннi i прагнозы.
3 каментарыя
«У ІТ-офісах — магутныя генератары. Калі што, там можна нават жыць з сям'ёй». Аповед з замярзаючага Кіева
«У ІТ-офісах — магутныя генератары. Калі што, там можна нават жыць з сям'ёй». Аповед з замярзаючага Кіева
«У ІТ-офісах — магутныя генератары. Калі што, там можна нават жыць з сям'ёй». Аповед з замярзаючага Кіева
Як выглядае жыццё і праца зімой, калі цэнтралізаванае электра- і цеплазабеспячэнне разбурана ракетнымі ўдарамі.
87 каментарыяў
«Ніколі б не пайшла працаваць у гэмблінг». У айцішніцы залежнасць — вось як анлайн-казіно не даюць сарвацца з кручка
«Ніколі б не пайшла працаваць у гэмблінг». У айцішніцы залежнасць — вось як анлайн-казіно не даюць сарвацца з кручка
«Ніколі б не пайшла працаваць у гэмблінг». У айцішніцы залежнасць — вось як анлайн-казіно не даюць сарвацца з кручка
Аліса* не любіць слова «лудаманія», але прызнае — у яе залежнасць ад анлайн-казіно. Яна шчыра распавяла devby, з чаго пачалося, да чаго прывяло і чаму яна ніколі не пойдзе працаваць у гэмблінг-кампанію.
15 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

-4

Но я не теряю надежды, что мы сможем переубедить маму

не теряет надежды склонить своих подруг перебраться в Батуми,

Да это же секта!

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
4

Брысь отсюда, рашкинский фермотролль))

-4

Уровень релоботов упал после НГ. Не одобрили бюджет? Пока чисто за идею, по инерции "работаете"?

3

Скорас скараціў гранты! Можам без масла на хлебе застацца!
Таму просім данаціць на дроны, якія грэюць "хлопчыкаў у трусіках"

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

В Белоруссии за цену квартиры в Батуми можно целую деревню купить вместе с батраками и быть барином, а в Грузии до конца жизни чамосули будешь

3

говорят участнику СВО в Украине бесплатно сто гектаров дают и сто душ крестьян, но это только если руку или ногу оторвало

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
4

Ага, дадут черную метку, деревянную ногу и попугая-матерщинника. Вы кому верите, нашему Президенту или восточному пройдохе ?:)

3

А навошта іх дзеці на вуліцы выходзілі? Паддаліся дудцы Сораса а зараз енчаць! Першы ўсё сваё жыццё не пашкадаваў на іх, а яны яму нож у спіну
Бешанства натуральнае!

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
4

Не знаю никаких соросов, зато верю Президенту, который по телевизору сказал что это всё добкин-дробкин сюда миллионы переводил а сдесь их делили.