Топ-10 тавараў, якія айцішнікі просяць прывезці з Беларусі (ідэі для падарункаў!)
Сыркі (у тым ліку з пандай) таксама ў спісе.
У Threads пішуць пра «самы жаданы падарунак з Польшчы» — кнігі пра Гары Потэра на беларускай мове. У Беларусі іх ні купіць, ні ўзяць у бібліятэцы.
А мы сабралі топ падарункаў, якія айцішнікі чакаюць з Беларусі. Нашу анкету запоўнілі 62 чалавекі, вось рэйтынг — ад менш папулярных да самых жаданых.
10 месца: кнігі, настолкі, хэндмэйд
На рускай мове.
Нехта таксама піша, што вельмі рады ўпрыгожанням ад беларускіх майстроў і кераміцы.
9 месца: соль і цукар (?!)
Некалькім айцішнікам у Літву і Польшчу родныя вязуць соль (адзін нават удакладніў, якую менавіта — мазырскую).
А ў некага яшчэ цукар, макароны і крупы.
Адзін чалавек яшчэ просіць прывезці салёную мінеральную ваду, напрыклад, «Ессентуки».
8 месца: лекі і антыбіётыкі
Камусьці прывозяць лекі — антыбіётыкі, супакаяльныя і хлоргексідзін. А яны самі вязуць у Беларусь іншыя лекі, таму што не дастаць праз санкцыі.
7 месца: «любіменькія» шкарпэткі і калготкі
Калготкі Conte і шкарпэткі Mark Formelle — вельмі жаданы падарунак. Таму што «любіменькія», ну і тое, што прадаецца ў краінах, дзе жывуць нашы чытачы (а гэта ў тым ліку ЗША), «усё не тое».
Некаторыя марыць, каб ім прывезлі ніжнюю бялізну, ну і ўвогуле рэчы з бавоўны і лёну, бо у той жа Польшчы — «дорага».
6 месца: згушчонка (ведаеце адкуль?)
У анкеце не зарубіліся аматары рагачоўскай і глыбоцкай. Удзельнікі палітычна карэктна апускаюць гэты момант (і толькі адзін настойвае: правільная — з Глыбокага).
4 месца: сыркі — з пандай і без
Прызнайцеся, вы ж чакалі гэты пункт. Большасць чытачоў піша: «тварожныя», без канкрэтыкі. А нехта ўдакладняе: «З пандай». Ну, а калі вы любіце «з дзяўчынкай», то адзначайцеся ў каментарах.
3 месца: «пальцам пханая» каўбаса і сала
Некалькі чалавек лічыць лепшым падарункам «пальцам пханую» вясковую каўбасу. А яшчэ сала. І ўвогуле «хатнюю ежу».
Некаторыя яшчэ хацелі б пельмені ў выглядзе падушачак, тушонку, селядзец і іншую салёную рыбу, чорны хлеб, чыпсы «пласцінкамі». А адзін чалавек вельмі рады каўбасе з плесняй, піша, што ў Грузіі падобныя ёсць, але «не тое».
2 месца: ікра чырвоная, «кусабельная»
Адзін удзельнік удакладніў, што самая правільная — у слоічках па 140 г. «Такой тут у Грузіі няма — яна ідэальная па масляністасці і „кусабельнасці“: не занадта шчыльная і не занадта мяккая».
1 месца: зефір (і ў шакаладзе таксама)
Вось новае золата беларусаў.
У некага ў спісе яшчэ пасціла, шакалад, цукеркі (асабліва «Сталічныя» і «Грыльяж»), батончыкі «Смак», бабруйская халва ў шакаладзе і журавіны ў цукры.
Праўда, многія напісалі, што «ў Польшчы ўсё ёсць». Ці вось каментар з Чэхіі: «Нічога, бо якасць тавараў і прадуктаў за апошнія 3 гады ўпала катастрафічна. Усе, раней даступныя толькі ў РБ тавары, цяпер можна купіць польскай ці літоўскай вытворчасці. Нават чорны хлеб у Чэхіі пачалі пячы».
*Ілюстрацыі ад Gemini.
Читать на dev.by