Топ-10 тавараў, якія айцішнікі просяць прывезці з Беларусі (ідэі для падарункаў!)
Сыркі (у тым ліку з пандай) таксама ў спісе.
Сыркі (у тым ліку з пандай) таксама ў спісе.
Сыркі (у тым ліку з пандай) таксама ў спісе.
У Threads пішуць пра «самы жаданы падарунак з Польшчы» — кнігі пра Гары Потэра на беларускай мове. У Беларусі іх ні купіць, ні ўзяць у бібліятэцы.
А мы сабралі топ падарункаў, якія айцішнікі чакаюць з Беларусі. Нашу анкету запоўнілі 62 чалавекі, вось рэйтынг — ад менш папулярных да самых жаданых.

На рускай мове.
Нехта таксама піша, што вельмі рады ўпрыгожанням ад беларускіх майстроў і кераміцы.

Некалькім айцішнікам у Літву і Польшчу родныя вязуць соль (адзін нават удакладніў, якую менавіта — мазырскую).
А ў некага яшчэ цукар, макароны і крупы.
Адзін чалавек яшчэ просіць прывезці салёную мінеральную ваду, напрыклад, «Ессентуки».

Камусьці прывозяць лекі — антыбіётыкі, супакаяльныя і хлоргексідзін. А яны самі вязуць у Беларусь іншыя лекі, таму што не дастаць праз санкцыі.

Калготкі Conte і шкарпэткі Mark Formelle — вельмі жаданы падарунак. Таму што «любіменькія», ну і тое, што прадаецца ў краінах, дзе жывуць нашы чытачы (а гэта ў тым ліку ЗША), «усё не тое».
Некаторыя марыць, каб ім прывезлі ніжнюю бялізну, ну і ўвогуле рэчы з бавоўны і лёну, бо у той жа Польшчы — «дорага».

У анкеце не зарубіліся аматары рагачоўскай і глыбоцкай. Удзельнікі палітычна карэктна апускаюць гэты момант (і толькі адзін настойвае: правільная — з Глыбокага).

Прызнайцеся, вы ж чакалі гэты пункт. Большасць чытачоў піша: «тварожныя», без канкрэтыкі. А нехта ўдакладняе: «З пандай». Ну, а калі вы любіце «з дзяўчынкай», то адзначайцеся ў каментарах.

Некалькі чалавек лічыць лепшым падарункам «пальцам пханую» вясковую каўбасу. А яшчэ сала. І ўвогуле «хатнюю ежу».
Некаторыя яшчэ хацелі б пельмені ў выглядзе падушачак, тушонку, селядзец і іншую салёную рыбу, чорны хлеб, чыпсы «пласцінкамі». А адзін чалавек вельмі рады каўбасе з плесняй, піша, што ў Грузіі падобныя ёсць, але «не тое».

Адзін удзельнік удакладніў, што самая правільная — у слоічках па 140 г. «Такой тут у Грузіі няма — яна ідэальная па масляністасці і „кусабельнасці“: не занадта шчыльная і не занадта мяккая».

Вось новае золата беларусаў.
У некага ў спісе яшчэ пасціла, шакалад, цукеркі (асабліва «Сталічныя» і «Грыльяж»), батончыкі «Смак», бабруйская халва ў шакаладзе і журавіны ў цукры.
Праўда, многія напісалі, што «ў Польшчы ўсё ёсць». Ці вось каментар з Чэхіі: «Нічога, бо якасць тавараў і прадуктаў за апошнія 3 гады ўпала катастрафічна. Усе, раней даступныя толькі ў РБ тавары, цяпер можна купіць польскай ці літоўскай вытворчасці. Нават чорны хлеб у Чэхіі пачалі пячы».
*Ілюстрацыі ад Gemini.

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Антибиотики везти это за гранью. Только на просторах эксСсср любой кашель заедают антибиотиками. А потом удивляются почему им ничего не помогает. В цивилизованном мире антибиотики вынужденная необходимость при крайних случаях.
Для тех, кто уверен что а РБ или РФ "самая лучшая в мире медицина", предлагаю сравнить продолжительность жизни. Это самый лучший индикатор.
Редкостный звездеж
Если вы айтишник, то по умолчанию, должны обладать логическим мышлением. Комментарии на уровне нейросети это прерогатива служивых из роты.
Если если есть чем возразить по поводу антибиотика - напишите пожалуйста конкретнее, по пунктам. Я с удовольствием прочитаю.
hottab, перелогинься))
привезите Портрет в черной рамке