Zencoder набыў праект Machinet з беларускімі каранямі — ён дапаможа канкураваць з GitHub Copilot

ШІ-платформа для праграмістаў Zencoder абвясціла аб набыцці Machinet — распрацоўшчыка ШІ-асістэнтаў для напісання кода, якія ўлічваюць яго кантэкст. У другога праекту — беларускі заснавальнік.

Пакінуць каментарый

Zencoder — гэта платформа ШІ-асістэнтаў для распрацоўшчыкаў, якая інтэгруецца ў асяроддзе распрацоўкі і дапамагае пісаць код. Яна з’яўляецца супернікам такіх сэрвісаў, як GitHub Copilot, Cody ад Sourcegraph, Tabnine і іншых.

Machinet налічвае больш за 100 тысяч запампавак у экасістэме JetBrains. Угода павінна садзейнічаць развіццю Zencoder і ўмацаваць яго канкурэнтныя пазіцыі. Сума не ўдакладняецца.

Кампанія Machinet была заснавана ў 2021 годзе і займаецца стварэннем ШІ-інструментаў для Java-распрацоўшчыкаў, уключаючы ШІ-генератар юніт-тэстаў. Размяшчаецца ў Сан-Францыска, раней атрымлівала інвестыцыі ад фонду Davidovs Venture Capital. Заснавальнік Machinet — Уладзіслаў Янчанка родам з Віцебска, у мінулым ён працаваў лідам аналітыкі і live operations у Wargaming.

Беларусы запусцілі ШІ-доктара на Product Hunt
Па тэме
Беларусы запусцілі ШІ-доктара на Product Hunt

Читать на dev.by