У Meta «паніка», у Microsoft патрабуюць паднапружыцца: як у кампаніях адрэагавалі на DeepSeek

Мадэль DeepSeek патрэсла не толькі фондавыя рынкі, але і саміх амерыканскіх тэхнагігантаў знутры. Цяпер з’явіліся сумневы ў праўдзівасці слоў кітайскага стартапа пра кошт і прадукцыйнасць R1, але ў першыя дні гэтага тыдня супрацоўнікі Meta і Microsoft, мякка кажучы, вельмі моцна напружыліся.

11 каментарыяў

Супрацоўнікі Meta незадаволеныя яе падыходам да распрацоўкі АІ — яны лічаць працэс забюракратызаваным, занадта затратным, а таксама што кампанія больш імкнецца да дасягнення штучных метрык, чым рэальных інавацый.

Інжынеры ў АІ-падраздзяленні Meta сталі ў «рэжыме панікі» разбірацца з навінкай DeepSeek, якая абганяла фірмовую Llama 4 на бэнчмарках, і капіяваць з яе ўсё, што толькі можа спатрэбіцца, напісаў адзін з супрацоўнікаў кампаніі на Blind. Паводле яго слоў, менеджмент таксама вельмі занепакоіўся, паколькі трэба яксьці патлумачыць шматмільярдныя выдаткі на тое, што, як спачатку падалося, можна зрабіць за некалькі мільёнаў — і мэтазгоднасць сваіх заробкаў. Супрацоўнік дадаў, што падраздзяленне генератыўнага АІ, дзе ён працуе, мелася быць невялікім і займацца распрацоўкамі, але стала занадта раздзьмутым, і ад гэтага ўсім толькі горш. У іншым пасце ён напісаў, што многія менеджары не разумеюць сутнасці тэхналогіі, а кіраўніцтву спрабуюць «прадаць» ідэю пра тое, што галоўнае — як мага больш GPU. На яго думку, усё пагаршаюць прадуктавікі з «бязглуздзіцамі» накшталт таго, што кампаніі трэба як мага больш згенераванага АІ кантэнту для павышэння ўцягнення ў Instagram.

Супрацоўніку Meta адказаў супрацоўнік Google. Ён адзначыў, што DeepSeek «падпаліў зад» яшчэ і OpenAI, Google і Anthropic. Але гуглер гэтаму нават рады, бо DeepSeek наглядна паказаў, наколькі канкурэнцыя карысная для развіцця інавацый.

У Microsoft на фоне навін пра DeepSeek і амерыканскі АІ-мегапраект Stargate фінансавая дырэктарка Эмі Худ разаслала супрацоўнікам ліст, у якім дала зразумець, што яны маюць «засяродзіцца» і працаваць яшчэ старанней. Худ пазначыла, што задача кампаніі — ствараць прыкладныя АІ-рашэнні, а таксама маштабаваць сваю воблачнаю і АІ-інфраструктуру для забеспячэння ўсё большых патрэб партнёраў і кліентаў. Яна дадала, што кампанія мае прытрымлівацца сваіх прыярытэтаў — «бяспека, якасць і АІ-інавацыі».

1,5 тысячы супрацоўнікаў Google запатрабавалі гарантаваць ім працу — баяцца новых звальненняў
Па тэме
1,5 тысячы супрацоўнікаў Google запатрабавалі гарантаваць ім працу — баяцца новых звальненняў
Nvidia перанесла найбуйнейшае дзённае падзенне ў гісторыі ЗША праз кітайскі стартап. Вытворцы абсталявання, энергетычныя кампаніі, біткойн абваліліся
Па тэме
Nvidia перанесла найбуйнейшае дзённае падзенне ў гісторыі ЗША праз кітайскі стартап. Вытворцы абсталявання, энергетычныя кампаніі, біткойн абваліліся
Якая іронія: OpenAI знайшла доказы таго, што DeepSeek навучаў свой АІ на яе мадэлях
Па тэме
Якая іронія: OpenAI знайшла доказы таго, што DeepSeek навучаў свой АІ на яе мадэлях

Читать на dev.by