У Amazon не задалося вяртанне ў офіс: супрацоўнікі скардзяцца на недахоп месцаў, парковак, крадзяжы, не мыюцца
Amazon прымусіла сваіх амерыканскіх супрацоўнікаў хадзіць у офіс усе пяць дзён на тыдзень ад гпачатку года, але не вельмі добра да гэтага падрыхтавалася. Працэс праходзіць хваравіта: сем супрацоўнікаў тэхнагіганта расказалі Business Insider, з якімі праблемамі сутыкнуліся. Яны таксама падзяліліся з выданнем скрыншотамі з карпаратыўных чатаў.

Паводле іх слоў, паркоўкі ля офісаў забітыя, паставіць машыну няма куды. Некаторыя ў такім выпадку вяртаюцца дадому, некаторыя шукаюць, дзе стаць, на суседніх вуліцах. Чакаць пропускаў на карпаратыўную паркоўку даводзіцца месяцамі, але тым, каму гэта трэба, кампанія кампенсуе праязныя. Некаторыя падключаюцца да ранішніх сазвонаў яшчэ ў дарозе, бо трафік занадта моцны праз плынь супрацоўнікаў, што прыбываюць у офіс — дабірацца даўжэй. Аднаго супрацоўніка не пускалі на карпаратыўныя шатлы, якія едуць да офіса, бо яны былі перапоўненыя.
Некаторым не хапае працоўных месцаў, не хапае крэслаў у офісах і канферэнц-залах, якіх таксама не хапае. У такіх выпадках людзі спрабуюць знайсці месца ў кавярні або ў калідоры. Менеджарам часам даводзіцца праводзіць асабістыя гутаркі перад усім офісам.
Некаторым не знаёмыя базавыя правілы офіснага этыкету. У офісе Amazon у Таронта супрацоўнікі скардзіліся ў Slack, што ў іх са сталоў пастаянна крадуць асабістыя рэчы. У аднаго, напрыклад, знікла клавіятура і мышка. Супрацоўнікі сарамацяць адно аднаго ў чатах — маўляў, людзі дарослыя і нядрэнна зарабляюць, а таксама заклікаюць калег добра хаваць свае рэчы. У Amazon ад каментароў з гэтай нагоды адмовіліся.
BI піша, што на Blind — пляцоўцы для ананімных водгукаў пра кампаніі — з’явіўся гайд па выжыванні ў офісе ад супрацоўнікаў Amazon пад назвай Operation: Don’t Be Тhe Office Menace. Сярод іншага яго аўтары заклікаюць калег не забываць пра асабістую гігіену — у прыватнасці, прымаць перад прыходам у офіс душ, «якога вы пазбягалі ад пачатку аддаленай працы», змываць за сабой у прыбіральні і хадзіць у абутку.
Варта адзначыць, што сярод супрацоўнікаў ёсць і тыя, хто вітае RTO-палітыку кампаніі. Паводле іх слоў, узаемадзеянне твар у твар сапраўды гуртуе каманду, дазваляе наладжваць сувязі і спрыяе развіццю культуры ментарства. Хтосьці кажа, што хадзіць у офіс карысна для захавання балансу паміж асабістым жыццём і працай, бо ёсць выразны падзел на працу і дом, хоць звычайна аддаленыя працаўнікі прытрымліваюцца прама процілеглага пункту гледжання. Аднак некаторыя нават у офісе большую частку часу бавяць у відэачатах і на анлайн-мітынгах, бо раскіданыя з камандай па розных офісах.
На карпаратыўных супрацоўнікаў прыпадае каля 350 тысяч з паўтарамільённага штату Amazon. Прадстаўнік кампаніі заявіў, што яна імкнецца, каб вяртанне людзей у офіс праходзіла «максімальна гладка». Раней выданне паведамляла, што не ўсе лакацыі Amazon паспелі падрыхтавацца да вяртання супрацоўнікаў, таму там працэс расцягнецца ў часе.
Одичали. Это ещё больше убеждает меня, что возврат в офисы - правильное решение.
Вы обращали внимание, что как только менеджер "отрывается от коллектива" и уходит в личный кабинет или вообще в офисе не появляется - начинаются проблемы?
Поэтому домашним офисам и личным бункерам мы говорим твёрдое НЕТ.
обращал внимание что когда начальника не лезет то достигается результат причем это даже конвейера касается. это насколько все должно быть в компании если за это время она не смогла организовать нормально работу на удаленке
Смотрю, ты больше всех возмущаешься возвратом в офис
Если внимательно заметить я возмущаюсь не этим. А нелогичностью этих действий. И очевидностью последствий. Взрослеть люди не хотят. Как придумали эти кубики с зарогодками или вообще open space так 100500 лет эту ерунду и продолжают.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Одичали. Это ещё больше убеждает меня, что возврат в офисы - правильное решение.
Вы обращали внимание, что как только менеджер "отрывается от коллектива" и уходит в личный кабинет или вообще в офисе не появляется - начинаются проблемы?
Поэтому домашним офисам и личным бункерам мы говорим твёрдое НЕТ.
Слова не мальчика, а менеджера
а ты хорош)
Какими воспитали, такими и вернутся.
Если по недоразумению доживете до 50-60 лет. Когда болит что то одно будет за счастье, начнете по другому думать... Но будет уже поздно.
обращал внимание что когда начальника не лезет то достигается результат причем это даже конвейера касается. это насколько все должно быть в компании если за это время она не смогла организовать нормально работу на удаленке
Какая красота, пробки, трафик, переполненные парковки. Великолепно считаю. Проездными билетами они компенсирую, смех в зале а не компенсация.
🤦♂️
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 студзеня 2025, 20:59
Не ну если на офисе нельзя без проблем поставить машину - нафик такую работу.
Кто помнит это они заставляли людей ближе к офису переезжать?
Амазон снимает неплохие документалки. Им бы стоило снять документалку, как сам Амазон в офис возвращается. 100% хит был бы.
Дикие леса Амазона
Ага, survival horror вернуться в офис и выжить
deeaitch, Смотрю, ты больше всех возмущаешься возвратом в офис. Самого-то тоже вернули, отсюда и фрустрации?
Я и не уходил никогда в удалёнку. Ни в пандемю ни вообще никогда. Ну там было пару дней из за погоды, это не считается.