Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Meta павысіла бонусы менеджарам да 2х зарплаты нягледзячы на скарачэнні і памяншэнне выплат супрацоўнікам, пашыраецца ў Індыі

Meta ўхваліла план, па якім менеджары цяпер змогуць атрымліваць буйныя бонусы ў памеры ад 75% да 200% сваіх акладаў. Пра гэта піша Business Insider са спасылкай на дакументы, пададзеныя кампаніяй у Камісію па каштоўных паперах і біржах ЗША.

Пакінуць каментарый

У іх адзначаецца, што павелічэнне «нефіксаваных грашовых узнагарод» заклікана «матываваць менеджараў засяродзіцца на прыярытэтах кампаніі і заахвоціць іх за вынікі і дасягненні кампаніі». Марка Цукерберга новая бонусная праграма не тычыцца.

На мінулым тыдні стала вядома, што Meta вырашыла паменшыць колькасць RSU з чатырохгадовым вестынгам, якія выдаюцца большасці супрацоўнікаў. Кожны квартал гэтага года яны будуць атрымліваць на 10% менш акцыянерных выплат. То-бок калі раней супрацоўнік меўся атрымаць RSU на $220 тысяч, то цяпер атрымае прыкладна на $200 тысяч. Акцыянерныя выплаты нароўні з акладам і бонусамі фармуюць значную частку агульнай аплаты працы ў Meta.

У гэтым месяцы Meta скараціла 5% свайго штату — каля 4 тысяч чалавек, нібыта з фокусам на нізкапрадукцыйных. Пры гэтым кампанія актыўна наймае спецыялістаў па машынным навучанні. А таксама, паводле паведамлення TechCrunch, пашыраецца ў Індыі. Кампанія адкрыла новы офіс у Бангалоры, цяпер там апублікавана больш за 40 пазіцый, у тым ліку для менеджараў і інжынераў софту і машыннага навучання. Большасць з іх з’явілася за апошні месяц і звязаная з распрацоўкай чыпаў для ЦАДаў Meta.

У цэлым па-за межамі ЗША ў тэхнагіганта адкрыта звыш 1700 вакансій, то-бок доля набіраных у новы цэнтр вельмі малая. Але для Meta гэта важны зрух, паколькі звычайна яна не разглядала Індыі як інжынерны хаб — такія пазіцыі ў яе, як правіла, базаваліся ў Паўночнай Амерыцы і Еўропе.

Meta звольніла тысячы супрацоўнікаў — нават прадукцыйных. Але будзе агрэсіўна наймаць у адным кірунку
Meta звольніла тысячы супрацоўнікаў — нават прадукцыйных. Але будзе агрэсіўна наймаць у адным кірунку
Па тэме
Meta звольніла тысячы супрацоўнікаў — нават прадукцыйных. Але будзе агрэсіўна наймаць у адным кірунку
Інвестыцыі Meta ў АІ «зелі» прэміі і бонусы супрацоўнікаў
Інвестыцыі Meta ў АІ «з’елі» прэміі і бонусы супрацоўнікаў
Па тэме
Інвестыцыі Meta ў АІ «з’елі» прэміі і бонусы супрацоўнікаў
Техногиганты сокращают сотрудников, а потом нанимают как подрядчиков — дешевле и без бонусов
Техногиганты сокращают сотрудников, а потом нанимают как подрядчиков — дешевле и без бонусов
По теме
Техногиганты сокращают сотрудников, а потом нанимают как подрядчиков — дешевле и без бонусов
«Бо можам»: ІТ-кампаніі звальняюць супрацоўнікаў, а потым наймаюць назад на тую ж працу на 20-30% танней

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.