EPAM увайшоў у топ найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў «украінскага ПВТ»
Ва Украіне дзейнічае асаблівы прававы і падатковы рэжым для ІТ-кампаній «Дія.City», які называюць украінскім аналагам беларускага Парка высокіх тэхналогій. У 2024 годзе яго рэзідэнты заплацілі больш за 18 млрд грыўняў (больш за $430 млн) падаткаў, што ў 2+ разы перавышае паказчык 2023 года. У топ-5 найбуйнейшых плацельшчыкаў увайшоў EPAM, паведамляе партал «Мінфін» са спасылкай на паведамленне «Дія.City».
Пяцёрка найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў сярод рэзідэнтаў «Дія.City» выглядае так:
- monobank (Інтэрнэт-банкінг);
- FAVBET Tech (гульнявы бізнэс);
- SoftServe (распрацоўка софту і кансалтынг);
- Украінскі працэсінгавы цэнтр;
- EPAM Systems.
Для рэзідэнтаў «Дія.City» дзейнічаюць наступныя ўмовы: падатак на даходы фізічных асоб 5%, ваенны збор 5% плюс адзіны сацыяльны ўнёсак у памеры 22% ад мінімальнай заработнай платы. Стаўка карпаратыўнага падатку на выбар: падатак на прыбытак 18% або падатак на выведзены капітал 9%.
Летась да прасторы «Дія.City» далучыліся 880 новых рэзідэнтаў. Гэта ў 2,4 разу больш, чым у 2023 годзе.
Читать на dev.by