У Беларусі з'явіліся следчыя ў кіберзлачынствах «з веданнем ІТ»
Следчы камітэт падрыхтаваў першы выпуск слухачоў «наватарскай» праграмы перападрыхтоўкі «Расследаванне злачынстваў у інфармацыйнай сферы», паведамляе БЕЛТА.
Следчы камітэт падрыхтаваў першы выпуск слухачоў «наватарскай» праграмы перападрыхтоўкі «Расследаванне злачынстваў у інфармацыйнай сферы», паведамляе БЕЛТА.
Следчы камітэт падрыхтаваў першы выпуск слухачоў «наватарскай» праграмы перападрыхтоўкі «Расследаванне злачынстваў у інфармацыйнай сферы», паведамляе БЕЛТА.
Спецыялістам прысвоена кваліфікацыя «следчы з веданнем інфармацыйных тэхналогій». Лічбавы корпус СК папоўнілі 22 спецыялісты — дзеючыя супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця папярэдняга следства цэнтральнага апарату СК, упраўленняў па абласцях і Мінску, а таксама следчыя тэрытарыяльных падраздзяленняў.
«Дыпломы, якія вы атрымалі сёння, маюць выключную каштоўнасць. Бо ўсе мы выдатна разумеем: злачыннасць — гэта частка негатыўнай з’явы ў грамадстве, і сёння яна ўсё больш імкліва пераходзіць у лічбавае асяроддзе. І я шчыра разлічваю, што атрыманыя веды дапамогуць усім нам, Следчаму камітэту і сістэме нацыянальнай бяспекі ў цэлым, стабілізаваць сітуацыю, а шмат у чым і знівеліраваць наступствы злачынстваў у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій», — заявіў старшыня СК Канстанцін Бычок на цырымоніі ўручэння дыпломаў у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Новая праграма стала адказам ведамства на глабальную лічбавізацыю злачыннасці. Афіцэры год завочна асвойвалі дысцыпліны на стыку юрыспрудэнцыі і перадавых інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Сярод іх — глыбокі аналіз камп’ютарнай інфармацыі ў межах вытворчасці па кіберзлачынствах, праца з высокатэхналагічнымі праграмна-апаратнымі комплексамі для аналізу інфармацыі, электронных носьбітаў, мабільных прылад і сервераў, аналіз руху крыптаактываў, расследаванне крымінальных справаў з прымяненнем інструментарыю на аснове адкрытых дадзеных (OSINT) для збору лічбавай доказнай базы і пошуку лічбавых слядоў зламыснікаў у глабальнай сетцы. Удзельнікі праграмы таксама прайшлі інтэнсіўную стажыроўку на базе СК.


Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
А ИИ там был отчечатсвенный??