Гарвард: ШІ-стартапы адмаўляюцца ад навічкоў і наймаюць толькі элітных экспертаў
Даследчыкі з Гарвардскай школы бізнесу і бізнес-школы INSEAD вывучылі структуру стартапаў з акселератара Y Combinator за перыяд з 2020 па 2024 год. Высветлілася, што новыя ШІ-кампаніі будуюць прынцыпова іншыя, плоскія каманды, дзе практычна няма месца пачаткоўцам.
Даследчыкі з Гарвардскай школы бізнесу і бізнес-школы INSEAD вывучылі структуру стартапаў з акселератара Y Combinator за перыяд з 2020 па 2024 год. Высветлілася, што новыя ШІ-кампаніі будуюць прынцыпова іншыя, плоскія каманды, дзе практычна няма месца пачаткоўцам.
Даследчыкі ўвялі катэгорыю «AI-native стартапаў». Такія кампаніі выкарыстоўваюць нейрасеткі адразу па двух напрамках. Па-першае, унутры — для паскарэння кодынгу, продажаў і дызайну. Па-другое, звонку — ШІ убудаваны ў сам прадукт, дазваляючы кліентам выконваць працу, для якой раней наймаліся цэлыя каманды людзей.
Праз гэта ШІ-стартапы ў сярэднім на 25% меншыя за сваіх класічных тэхналагічных «калег». Пры гэтым доля інжынераў у іх на 13% вышэйшая, а вось колькасць менеджараў і супрацоўнікаў пачатковага ўзроўню прыкладна на 15% ніжэйшая.
Гэты трэнд руйнуе галоўны міф ШІ-буму пра тое, што нейрасеткі «дэмакратызуюць» рынак і дапамагаюць джунам хутчэй расці. На практыцы ўсё адбываецца наадварот: ШІ стварыў каласальны попыт выключна на экспертаў. Доля сеньёраў у такіх стартапах на 20% вышэйшая, чым у сярэднім па рынку.
У выніку ШІ-кампаніі ператвараюцца ў закрытыя элітныя клубы. Паводле аўтараў даследавання, яны наймаюць вельмі вузкую праслойку людзей: у асноўным гэта выпускнікі топавых вузаў, якія фізічна знаходзяцца ў Крэмніевай даліне, і пераважна мужчыны.
Навукоўцы б’юць трывогу: ШІ не згладжвае няроўнасць, а толькі павялічвае сацыяльную і дэмаграфічную прорву. Тыя, у каго ўжо ёсць элітная адукацыя і моцныя тэхнічныя навыкі, з дапамогай ШІ пачынаюць вучыцца і багацець яшчэ хутчэй, павялічваючы каласальны адрыў ад усіх астатніх.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.