Заробкі будаўнікоў і рабочых у Расіі растуць хутчэй, чым у айцішнікаў

Тэмпы росту даходу будаўнікоў і рабочых абагналі дынаміку ўзнагароджанняў у ІТ-сферы. Пра гэта піша Forbes са спасылкай на даследаванне вакансій і рэзюмэ, праведзенае сэрвісам пошуку працы Superjob.

8 каментарыяў

Прапановы для інжынерна-тэхнічных супрацоўнікаў (напрыклад, для інжынераў-канструктараў) у будаўніцтве і кваліфікаваных рабочых (электрамантажнікаў, зваршчыкаў і іншых) у прамысловасці ў Маскве выраслі на 12,5% і 12,3% у лістападзе 2024 года ў параўнанні з лістападам 2023-га. Крыху менш павялічыліся прапановы для інжынерна-тэхнічных работнікаў у прамысловасці і супрацоўнікаў галіны транспарту і лагістыкі — на 12,2% і 12%. Сфера ІТ апынулася на пятым месцы, там заробкі выраслі на 11,9%.

Менавіта ў ІТ працадаўцы актыўней за ўсё падвышалі ўзнагароджанне суіскальнікам у 2023-м — на 8,1% за год. Змяненне сітуацыі ў гэтым годзе ў Superjob тлумачаць эфектам высокай базы. Зарплатныя прапановы ў ІТ на пачатку 2024 года ўжо былі даволі высокімі, але працадаўцы былі вымушаныя далей падымаць іх, каб заставацца канкурэнтаздольнымі. У выніку прырост у працэнтным выражэнні выявіўся не такім істотным, як у будаўніцтве, дзе ўзровень узнагароджання быў ніжэйшы. Да 2024 года ў гэтай галіне і ў прамысловасці кампаніі наадварот імкнуліся стрымліваць заробкі.

Напрыклад, медыянны заробак Java-распрацоўшчыка ў Маскве за год вырас на 20 тысяч RUB ($190), або 7%, — з 300 тысяч да 320 тысяч RUB ($3080). Узнагароджанне мантажніка сістэм вентыляцыі павялічылася на тыя ж 20 тысяч RUB, але са 100 тысяч RUB — плюс 20%.

Заробкі ідуць у гару не толькі ў Маскве, але і ў іншых рэгіёнах — гэта рэакцыя на дэфіцыт кадраў, які ўзмацніўся ў 2024 годзе. Колькасць вакансій у Расіі павялічылася на 10% у параўнанні з 2023-м (у тым годзе рост складаў 50%), пры гэтым рэзюмэ настолькі больш не стала. Мацней за ўсё попыт на супрацоўнікаў вырас у гасцінічна-рэстаранным сектары (на 20%), у прамысловасці (на 19%), у будаўніцтве і медыцыне (па 17%), у ІТ новых вакансій стала больш на 9%.

У ІТ найбольш запатрабаваныя мідлы і сеньёры. Паводле прагнозаў аналітыкаў, «зарплатная гонка» за распрацоўшчыкамі гэтых узроўняў у 2025 годзе працягнецца. Расце таксама цікавасць працадаўцаў да спецыялістаў па нейрасетках і машынным навучанні. За год попыт на суіскальнікаў з гэтымі навыкамі павялічыўся ўтрая, выраслі і прапанаваныя ім узнагароджанні. Пры гэтым маркетолагам і дызайнерам, якія ўмеюць працаваць з нейрасеткамі, кампаніі плацяць менш, чым іх калегам без гэтых навыкаў, паколькі лічаць, што руцінныя аперацыі за спецыялістаў могуць выконваць машыны.

Самыя высокія медыянны і максімальны паказчыкі зарплаты зафіксаваныя ў кібербяспецы. Дырэктарам у гэтым кірунку прапаноўваюць да 1 млн RUB на месяц, а іх медыяна складае 450 тысяч RUB.

У расійскіх кампаній развальваецца ІТ-інфраструктура, але чыніць яе няма каму
Па тэме
У расійскіх кампаній развальваецца ІТ-інфраструктура, але чыніць яе няма каму
Российский софт оказался хуже иностранного, предприятия страдают
По теме
Российский софт оказался хуже иностранного, предприятия страдают

Читать на dev.by