Кіраўнік Perplexity абвінаваціў Microsoft у стварэнні офіснага планктону і растлумачыў, як ШІ гэта выправіць
Генеральны дырэктар Perplexity Аравінд Шрынівас стаў госцем папулярнага падкаста Джо Рогана. У ходзе размовы ён выказаў нечаканую думку: звыклы нам вобраз «работніка інтэлектуальнай працы» (knowledge worker) — гэта не натуральны этап эвалюцыі, а штучны канструкт, створаны Microsoft выключна дзеля продажу софту.
Генеральны дырэктар Perplexity Аравінд Шрынівас стаў госцем папулярнага падкаста Джо Рогана. У ходзе размовы ён выказаў нечаканую думку: звыклы нам вобраз «работніка інтэлектуальнай працы» (knowledge worker) — гэта не натуральны этап эвалюцыі, а штучны канструкт, створаны Microsoft выключна дзеля продажу софту.
Біл Гейтс падсадзіў свет на Excel
Шрынівас лічыць, што знакамітая стратэгія Біла Гейтса «кампутар на кожны стол і ў кожны дом» пераследавала выключна камерцыйную мэту. Microsoft стварыла ідэальную машыну па продажах. Яны папулярызавалі экасістэму, у якой уменне карыстацца табліцамі, тэкставымі рэдактарамі і электроннай поштай ператварылася ў абавязковы базавы навык для выжывання на рынку працы.
Кіраўнік Perplexity супрацьпаставіў падыход Microsoft філасофіі Стыва Джобса: пакуль Apple спрабавала зрабіць кампутары прыгожымі, інтуітыўнымі і творчымі, Microsoft проста маштабавала рутынную офісную працу, пазней перасадзіўшы ўсіх на хмарныя падпіскі. У выніку мільёны людзей ператварыліся ў аператараў софту, чыя галоўная задача — збіраць, перасылаць і фарматаваць інфармацыю.
Чаму смерць «офіснай руціны» — гэта добра
На думку Шрынівaca, калі ШІ забярэ ў людзей гэтую руціну, у гэтым не будзе нічога дрэннага. Наадварот, нейрасеткі могуць абудзіць у іх страчаную цікаўнасць. Ён параўнаў алгарытмічныя стужкі сацсетак з дэструктыўнай сілай, якая ўганяе людзей у бясконцы думскролінг і тупіць мозг, тады як ШІ дзейнічае наадварот. Маючы пад рукой персанальнага ШІ-асістэнта — лічы, асабістага кішэннага даследчыка, — чалавек атрымлівае імгненны доступ да любых ведаў свету.
Галоўны навык будучыні, якому не вучаць у школе
Прадпрымальнік прайшоўся па традыцыйнай сістэме адукацыі. Школы і ўніверсітэты стагоддзямі заахвочвалі вучняў за веданне гатовых адказаў, а не за ўменне думаць. Але ў свеце, дзе ШІ выдае любы адказ за секунду, каштоўнасць зубрэння падае да нуля.
У эпоху ШІ самым важным і каштоўным навыкам стане ўменне задаваць дакладныя, арыгінальныя і глыбокія пытанні. Шрынівас упэўнены, што школьныя класы павінны заахвочваць дух даследавання, а тыя рысы характару, якія настаўнікі звычайна не любяць — звычку ўсё ставіць пад сумнеў, спрачацца і дакопвацца да сутнасці — у новым свеце апынуцца самымі каштоўнымі для кар’еры.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.