«Пакуль серверы не расплавяцца»: Grok 3 стаў бясплатна даступны для ўсіх

xAI адкрыў свабодны доступ да сваёй найноўшай моўнай мадэлі Grok 3. Нейкі час апрабаваць «самы разумны АІ на планеце» змогуць нават тыя, у каго няма падпіскі, піша Engadget.

1 каментарый

Па тэрмінах ніякай канкрэтыкі няма. Кіраўнік xAI Ілан Маск сказаў, што акцыя працягнецца «нядоўга», сам стартап яшчэ загадчней напісаў, што «пакуль нашыя серверы не расплавяцца».

Пры выкарыстанні Grok у X, у вэб-версіі і ў мабільнай праграме юзерам будзе даступная опцыя «разважанняў» і паглыбленага пошуку DeepSearch. Гэтыя магчымасці мае толькі апошняе пакаленне вялікіх моўных мадэляў xAI, таму юзеру трэба будзе пераканацца, што ён менавіта на Grok 3, а не на Grok 2. Версію можна праверыць у выпадальным меню ў інтэрфейсе чат-бота.

Тым не менш у платных карыстальнікаў ёсць перавага. Уладальнікі падпіскі X Premium+ за $40 на месяц і асобнай падпіскі на бота SuperGrok за $30 на месяц атрымаюць «пашыраны доступ» да функцыяналу Grok 3 і ранні доступ да прасунутых опцый накшталт галасавога рэжыму. Таксама ў падпісчыкаў будзе прыярытэт у выпадку перагрузкі сервераў, доступ да рэжыму знаўцы «Big Brain» для вырашэння складаных задач па матэматыцы, навуках і праграмаванні, якія патрабуюць больш вылічальных магутнасцяў, а таксама безліміт на генерацыю выяў.

Впечатляет, но не лучше OpenAI: первые отзывы экспертов о новом чат-боте Маска
По теме
Впечатляет, но не лучше OpenAI: первые отзывы экспертов о новом чат-боте Маска
Маск представил чат-бот Grok 3. Он (якобы) лучше ChatGPT и DeepSeek
По теме
Маск представил чат-бот Grok 3. Он (якобы) лучше ChatGPT и DeepSeek
Маск завтра представит «самый умный ИИ на Земле»
По теме
Маск завтра представит «самый умный ИИ на Земле»

Читать на dev.by