У беларусаў павысіўся IQ, мы ў сусветным топе-20

Паводле свежых звестак Міжнароднага рэестра IQ, каэфіцыент інтэлекту ў беларусаў за год павялічыўся на 0,8 пункта да 101,58 бала.

26 каментарыяў

У 2024 годзе тэст на афіцыйным сайце прайшло каля 1,4 млн чалавек з усяго свету. У выніковы рэйтынг, абноўлены 1 студзеня 2025 года, увайшло 127 краін.

Беларусь заняла ў ім 16 месца паміж Тайландам і Францыяй. З нашай краіны тэст выканалі 7306 чалавек. Годам раней паказчык IQ беларусаў складаў 100,78 бала па выніках тэсціравання 12813 чалавек.

Аўтары рэйтынгу адзначаюць, што сярэдні IQ па краінах звычайна вышэйшы ва Усходняй Азіі. Значэнні блізкія да сярэдняга ў Еўропе, Заходняй Азіі, Акіяніі, Паўночнай Амерыцы і Паўночнай Афрыцы, а ніжэй за сярэдняе — у Цэнтральнай і Паўднёвай Афрыцы, а таксама ў Лацінскай Амерыцы. У 82,45% краін паказчыкі IQ адрозніваюцца ад папярэдняга года менш чым на 2 балы.

Лідарам рэйтынгу стаў Кітай — тут сярэдні IQ дасягнуў 107,43 бала. Таксама Беларусь саступае, напрыклад, Расіі (6 месца), Манголіі (7 месца) і Арменіі (9 месца). Грузія размясцілася на 21 радку, Польшча — на 40-м, за ёй ідзе Эстонія, Латвія — на 47 месцы, Літва — на 50-м.

Ніжэй прыведзеныя топ-20 краін па ўзроўні IQ за 2024 год.

Беларусь увайшла ў топ-3 краін Еўропы з самай хуткарослай эканомікай па прагнозах МВФ
Па тэме
Беларусь увайшла ў топ-3 краін Еўропы з самай хуткарослай эканомікай па прагнозах МВФ
В Минске показали «первый в мире» мультик, созданный с помощью ИИ 
По теме
В Минске показали «первый в мире» мультик, созданный с помощью ИИ

Читать на dev.by