Апошнімі гадамі кампаніі адна за адной абвяшчалі пра скарачэнні, звязваючы іх з ростам эфектыўнасці дзякуючы ШІ. Гэта адбывалася адразу пасля постпандэмійных звальненняў, выкліканых залішнім наймам. Свежыя дадзеныя паказваюць, што ШІ-скарачэнні сталі значна радзейшымі: кампаніі паступова асвойваюцца з тэхналогіяй і ў некаторых выпадках наадварот наймаюць людзей, якія дапамагаюць зразумець, як менавіта яе выкарыстоўваць, піша TechRadar.

Паводле апошніх дадзеных Федэральнага рэзервовага банка Нью-Ёрка, за апошнія шэсць месяцаў толькі 4% кампаній сферы паслуг, якія выкарыстоўваюць ШІ, паведамілі пра звальненні, звязаныя з гэтай тэхналогіяй. Сярод прамысловых кампаній за ўвесь 2025-ы і 2026 год такіх выпадкаў не зафіксавана.
Пры гэтым каля 13% кампаній сферы паслуг праз ШІ нанялі больш супрацоўнікаў. Дадатковыя спецыялісты часта патрэбны менавіта для ўкаранення і эфектыўнага выкарыстання тэхналогіі ў працы.
Дадзеныя таксама паказваюць, што ШІ выціскае супрацоўнікаў не ў такіх маштабах, як асцерагаліся раней. Больш за траціну кампаній сферы паслуг, якія выкарыстоўваюць ШІ, захоўваюць працоўныя месцы, а сярод вытворцаў такіх кампаній больш за 20%. Замест звальненняў яны навучаюць людзей і адаптуюць іх ролі да новых умоваў. «Існуючых супрацоўнікаў значна часцей перавучваюць, чым замяняюць на ШІ», — пішуць аўтары справаздачы.
Пры гэтым 15% кампаній сферы паслуг праз ШІ наймаюць менш людзей, чым нанялі б, калі б ШІ не было. У 2025 годзе такіх кампаній было 12%.
Дадзеныя ФРБ Нью-Ёрка не здымаюць асцярог наконт скарачэнняў, але ставяць пад сумнеў сцэнарый масавай страты працоўных месцаў праз ШІ. Замест гэтага рынак працы, мяркуючы па ўсім, праходзіць праз больш складаную перабудову, якая адначасова ўключае скарачэнні, новы найм і перавучванне супрацоўнікаў.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.